Пасольства Беларусі ў Германіі
Пасольства Беларусі ў Германіі або Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія (ням.: Botschaft der Republik Belarus in der Bundesrepublik Deutschland) — афіцыйнае дыпламатычнае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, размешчанае ў сталіцы дзяржавы — Берліне. Беларускім паслом у Германіі да 2024 года быў Дзяніс Сідарэнка.
Пасольства Беларусі ў Германіі | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
![]() | ||||
Адрас |
Am Treptower Park 32, 12435, Берлін, ![]() |
|||
Сайт | germany.mfa.gov.by |
Гісторыя
правіцьУ 1919—1925 гг. у Берліне дзейнічала надзвычайная дыпламатычная місія Беларускай Народнай Рэспублікі[1]. Нягледзячы на тое, што БНР не атрымала афіцыйнага прызнання з боку Германіі, яе дыпламатычная місія была зарэгістравана ў нямецкім Міністэрстве замежных спраў у сакавіку 1919 г.[1] Прадстаўнікі БНР мелі афіцыйныя кантакты з нямецкім урадам[2] і сустракаліся з нямецкім міністрам замежных спраў Вальтарам Зімансам[3]. Місія займалася дапамогай ваеннапалонным беларусам, распаўсюджвала інфармацыю пра Беларусь у нямецкім грамадстве. Пры дыпламатычнай місіі дзейнічала Беларускае прэсавае бюро.
У 1923 г. Германія ўсталявала фармальныя дыпламатычныя адносіны з кантраляванай бальшавікамі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай[4]. Практычна двухбаковых адносін не вялося, пасольстваў у Мінску і Берліне адкрыта не было.
Пасля распаду СССР і аднаўлення незалежнасці Беларусі дыпламатычныя стасункі з Германіяй былі адноўлены з спасылкай на стасункі, усталяваныя ў 1923 годзе[4].
У 1994 годзе ў прысутнасці пасла Пятра Садоўскага, міністра замежных спраў Беларусі Пятра Краўчанкі і статс-сакратара міністэрства замежных спраў Германіі Дытэра Каструпа было афіцыйна адкрыта пасольства Беларусі ў Германіі. Яна размяшчалася ў тагачаснай сталіцы Боне па адрасе Fritz-Schäffer-Straße 20[5].
У 1996 г. пасольства была пераведзена ў Берлін пасля таго, як туды была перанесена сталіца Германіі.
Будынкі
правіцьПасольства займае дзве вілы XIX стагоддзя ў раёне берлінскага Трэптаў-парку. Адна з іх да Другой сусветнай вайны была жылым домам, а ў часы камуністычнай Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі — паштовым аддзяленнем[6].
Другі будынак вядомы як «Віла Луізэ» і быў пабудаваны архітэктарам Паўлем Гёфхенам у 1888 г. Нямецкі паэт Тэадор Фантанэ згадвае гэты дом у сваіх «Падарожжах па Брандэнбургу»[6].
Паслы
правіцьБеларуская Народная Рэспубліка (кіраўнікі надзвычайнай дыпламатычнай місіі)
правіць- Аркадзь Смоліч (май — жнівень 1919 г.)
- Лявон Заяц (жнівень — кастрычнік 1919 г.)
- Леанід Баркоў (кастрычнік 1919 г. — 1921 г.)
- Андрэй Бароўскі (1921—1925 гг.)
Рэспубліка Беларусь (паслы)
правіць- Пётр Садоўскі (1992—1994)
- Пётр Бяляеў (1995—1998)
- Уладзімір Скварцоў (1999—2009)
- Андрэй Гіро (2009—2015)
- Дзяніс Сідарэнка (2016—2024)
Зноскі
- ↑ а б У. Сакалоўскі. Прадстаўніцтва БНР у Германіі — Афіцыйны сайт Рады БНР
- ↑ З справаздачы пра беларуска-нямецкія стасункі — жнівень 1920 — Афіцыйны сайт Рады БНР
- ↑ [http://www.radabnr.org/cvikievic-simons-1920/ Сустрэча з замежным міністрам Германіі — 30 лістапада 1920) — Афіцыйны сайт Рады БНР
- ↑ а б Двухбаковыя адносіны — Афіцыйны сайт пасольства Беларусі ў Германіі (ням.)
- ↑ Адкрыццё пасольства Рэспублікі Беларусь у Германіі, 1994 г. (Відэа) — Афіцыйны сайт Рады БНР
- ↑ а б Гісторыя Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ — Афіцыйны сайт пасольства Беларусі ў Германіі
Спасылкі
правіцьПасольства Беларусі ў Германіі на Вікісховішчы |