Патні́ца — раздражненне скуры праз павышанае потааддзяленне і запаволенае выпарэнне поту. Праяўляецца праз сверб, пачырваненне і дробны сып. Найчасцей выклікаецца спякотным і вільготным надвор'ем.

Патніца
Пачырваненне на грудзях, шыі і плячах пры патніцы
Пачырваненне на грудзях, шыі і плячах пры патніцы
МКХ-10 L74.074.0-L74.374.3
МКБ-10-КМ L74.3
МКХ-9 705.1705.1
DiseasesDB 31431
MedlinePlus 001966
eMedicine derm/266 
MeSH D008883
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанне правіць

Хваробу прадухіляе нашэнне вольнай вопраткі з бавоўны за выключэннем джынсаў, замена футболкі пры ўспаценні, пазбяганне набору залішняй вагі, змыванне мыла са скуры ў душы цалкам, апрананне пасля выцірання насуха і апрацоўка падпахавых ямак, пахвіннай вобласці і спіны талькам[1].

Зноскі

  1. Патніца ў дарослых? Бывае і такое // Звязда : газета. — 24 ліпеня 2010. — № 143 (26751). — С. 7. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)