Паулус Марэлсэ

нідэрландскі мастак

Паулус Янс Марэлсэ (нідэрл.: Paulus Janszoon Moreelse; 1571, Утрэхт — 6 сакавіка 1638, Утрэхт) — нідэрландскі мастак эпохі барока.

Паулус Марэлсэ
Фатаграфія
Дата нараджэння 1571[1][2][…] ці 1571[4]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1638(1638-03-06)[6][7][…] ці 19 сакавіка 1639(1639-03-19)[9]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці архітэктар, рысавальнік, мастак
Жанр партрэтны жывапіс[d]
Уплыў Міхіл Янс ван Мірэвелт
Уплыў на Дзірк ван Бабюрэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасцьПравіць

П. Марэлсэ вучыўся жывапісу ў майстэрні мастака Міхіла ван Мірэвелта. У 1596 годзе здзейсніў падарожжа ў Італію, па вяртанні з якога ў 1602 годзе займаецца пераважна партрэтным жывапісам — Марэлсэ піша партрэты прадстаўнікоў арыстакратычных і заможных гандлёвых сем’яў Нідэрландаў, а таксама сваіх калег-мастакоў. Удзельнічаў у арганізацыі гільдыі Св. Лукі (мастакоў) ва Утрэхце і быў яе першым старшынёй. Пасля 1620 г. стварае ў асноўным гістарычныя палотны, а таксама карціны на рэлігійныя і міфалагічныя тэмы. Акрамя жывапісу, займаўся таксама архітэктурай (спраектаваў Кацярынінскую браму ва Утрэхце) і палітыкай (быў членам Гарадской рады). Адзін з заснавальнікаў Утрэхцкага ўніверсітэта. Працы П. Марэлсэ ўжо ў гады яго творчасці карысталіся вялікім попытам сярод калекцыянераў.

Сын мастака, Ёхан Марэлсэ, таксама быў вядомым мастаком.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #121745783 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Paulus Moreelse
  4. toegeschreven aan Moreelse, Paulus (1571-1638); foutief toegeschreven aan Geest, Wybrand de (1592-1667) // Portret van Sophia Hedwig — 1620. Праверана 23 студзеня 2022.
  5. а б RKDartists Праверана 28 сакавіка 2022.
  6. http://rkd.nl/nl/explore/artists/57653
  7. Paulus Moreelsze — 2009.
  8. Paulus Moreelse // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  9. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  10. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.