Пацалунак на Таймс-сквер

фатаграфия

«Пацалунак на Таймс-сквер» (англ.: V-J Day in Times Square) — фатаграфія Альфрэда Эйзенштата[en], на якім адлюстраваны амерыканскі марак Глен Мак-Дафі, які цалуе медсястру Эдыт Шэйн, апранутую ў белую сукенку, у дзень Перамогі над Японіяй[en] (14 жніўня 1945 года) на Таймс-сквер у Нью-Ёрку. Праз тыдзень фатаграфіі былі апублікаваны на старонках часопіса «Life», сярод мноства фатаграфій у 12-старонкавым раздзеле «Перамога», на якіх былі засняты святкаванні перамогі па ўсёй Амерыцы. На першай старонцы двухстаронкавага развароту былі прадстаўлены фатаграфіі трох пацалункаў з Вашынгтона, Канзас-Сіці і Маямі, а фатаграфія Эйзенштата займала цэлую старонку насупраць. Пацалунак быў любімай паставай для фатографаў СМІ падчас вайны, але Эйзенштат сфатаграфаваў спантанную падзею, якая адбылася на Таймс-сквер, калі прэзідэнт Трумэн абвясціў аб заканчэнні вайны з Японіяй. Пасля атрымання навін аб перамозе, весялосць пачалася паўсюль. Афіцыйна свята прыпадае не на 14 жніўня, а на дзень афіцыйнага падпісання капітуляцыі 2 верасня[1] (у Японіі адзначаецца як Дзень памяці).

Альфрэд Эйзенштат[d]
Пацалунак на Таймс-сквер. 14 жніўня 1945
англ.: V-J Day in Times Square
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фатаграфія вядома пад рознымі назвамі — «Дзень Перамогі над Японіяй на Таймс-сквер» (англ.: V-J Day in Times Square), «Дзень Перамогі» (англ.: V-Day), «Пацалунак на Таймс-сквер» і «Пацалунак» (англ.: The Kiss).

Зноскі

  1. September 2 is the official celebration of V-J Day in the United States(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2010. Праверана 26 сакавіка 2013.

Спасылкі

правіць