Паўднёва-Ілінойскі ўніверсітэт у Карбандэйле
Паўднёва-Ілінойскі ўніверсітэт у Карбандэйле (англ.: Southern Illinois University Carbondale) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Карбандэйл у штаце Ілінойс, ЗША.
Паўднёва-Ілінойскі ўніверсітэт у Карбандэйле | |
---|---|
англ.: Southern Illinois University Carbondale | |
Арыгінальная назва | англ.: Southern Illinois University Carbondale |
Заснаваны | 1869 |
Студэнты | 11 366[1] |
Размяшчэнне | Карбандэйл, Ілінойс, ЗША |
Сайт | siu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка правіць
Заснаваны ў 1869 годзе, ўніверсітэт з'яўляецца старэйшым і флагманскім кампусам сістэмы Паўднёва-Ілінойскага ўніверсітэта. Ён прымае студэнтаў з усіх 50 штатаў і больш чым 100 краін свету. Першапачаткова заснаваны як звычайны каледж, універсітэт сёння прапануе праграмы па розных дысцыплінах, спалучаючы моцныя гуманітарныя традыцыі з акцэнтам на даследаваннях. Вучэльня атрымала абмежаваны статус універсітэта ў 1943 годзе і запачаткавала магістратуру ў 1950 годзе. Універсітэт вядомы сваімі даследчыцкімі партнёрствамі, у тым ліку з НАСА, Геалагічнай службай ЗША, Службай аховы рыб і дзікай прыроды ЗША і інш.
Структура правіць
- Каледж сельскай гаспадаркі, жыцця і фізічных навук
- Каледж мастацтваў і медыяў
- Каледж бізнесу і аналітыкі
- Каледж інжынерыі, вылічальнай тэхнікі, тэхналогій і матэматыкі
- Каледж здароўя і гуманітарных навук
- Каледж вольных мастацтваў
- Школа медыцыны
- Школа права
- Школа адукацыі
- Школа паслядыпломнай адукацыі
Гл. таксама правіць
Заўвагі правіць
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёва-Ілінойскі ўніверсітэт у Карбандэйле
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы