Паўднёва-Уральскі запаведнік

расійскі дзяржаўны запаведнік

Паўднёва-Уральскі дзяржаўны прыродны запаведнік — расійскі дзяржаўны запаведнік, размешчаны ў цэнтральнай, найбольш высокай частцы Паўднёвага Урала на тэрыторыі Беларэцкага раёна Башкартастана і Чалябінскай вобласці Расіі.

Паўднёва-Уральскі дзяржаўны прыродны запаведнік
Южно-Уральский государственный природный заповедник
катэгорыя МСАП Ia: строгі прыродны рэзерват[d]
Размяшчэнне РасіяБашкартастан і Чалябінская вобласць
Плошча 252,8 тысяч га
Дата заснавання 1979
Сайт south-ural-reserve.ru

Гісторыя

правіць

Запаведнік створаны 1 чэрвеня 1979 года для захавання ўнікальных прыродных комплексаў Паўднёвага Урала: горна-тайговых экасістэм, ялова-піхтавых лясоў, высакагорных раслінных супольнасцяў і балот.

У 1970—80-я гады праз тэрыторыю запаведніка былі пракладзены лініі электраперадач і газаправод. У 1990 годзе была пабудавана аўтамагістраль УфаБеларэцк, якая перасекла запаведнік на 46 кіламетровым участку ад п. Равець да в. Карталі.

Геаграфія

правіць

Агульная плошча запаведніка — 252,8 тысяч га. Каля 90 % тэрыторыі запаведніка ляжыць у Башкартастане, а на тэрыторыі Катаў-Іванаўскага раёна Чалябінскай вобласці знаходзіцца ўчастак плошчай 2,404 тысяч га.

На тэрыторыі запаведніка размешчаны некалькі горных хрыбтоў — Машак, Зігальга, Нары, Кумардак і Ямантау (1640 м, самая высокая гара Паўднёвага Урала). Рэкі — Інзер, Малы Інзер, Юрузань, Цюльмень, Равець, Катаў, Нура і іншыя.

Літаратура

правіць
  • Алибаев Ф. Южно-Уральский государственный природный заповедник / Ф. Алибаев // Ватандаш. — 2002. — № 9. — С. 184—185.

Спасылкі

правіць