Паўднёвы Тыперэры

Паўднёвы Тыперэры (Паўднёвы Рыдынг; англ.: South Tipperary; ірл.: Tiobraid Árann Theas) — адміністрацыйнае графства на поўдні Ірландыі. Уваходзіць у склад традыцыйнага (гістарычнага) графства Тыперэры ў правінцыі Манстэр на тэрыторыі Рэспублікі Ірландыі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Клонмел. Насельніцтва 79 тыс. чалавек (2002).

Паўднёвы Тыперэры
ірл.: Tiobraid Árann Theas
Краіна
Статус Графства
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1898
Насельніцтва
  • 88 433 чал. (2011)
Плошча
  • 2 257 км²
Паўднёвы Тыперэры на карце
Код аўтам. нумароў TS
Афіцыйны сайт

Фізіка-геаграфічная характарыстыка правіць

Графства размешчана на поўдні Ірландыі ў даліне ракі Шур. Разам з Паўночным Тыперэры яно ўваходзіць у склад гістарычнага аднайменнага графства. На поўдні і паўднёвым усходзе праходзіць адміністрацыйная граніца з графствамі Уотэрфард і Корк, на захадзе з Лімерыкам, а на ўсходзе з Кілкені.

Агульная плошча Паўднёвага Тыперэры складае 2257 км².

Гісторыя правіць

Графства Паўднёвы Тыперэры было ўтворана ў 1898 годзе, шляхам падзелу гістарычнага рэгіёна Тыперэры на дзве часткі. У новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы з'явіліся свае суд і органы кіравання. Аднак, шматлікія жыхары дагэтуль успрымаюць два графствы як адно цэлае, дзякуючы агульнай гісторыі дзвюх правінцый.

Транспарт правіць

Праз тэрыторыю графства праходзіць чыгуначная галінка КоркТурлесПорт-Лііша; а таксама шаша нацыянальнага значэння — N8 (КоркКахірПорт-Лііша); N24 (УотэрфардКлонмелТыперэры).

Найбліжэйшыя аэрапорты знаходзіцца ў суседніх графствах Уотэрфард, Корк і Клэр.

Ахова здароўя правіць

 
Адна з набярэжных гарады Клонмел

У Паўднёвым Тыперэры зафіксаваны самы нізкі паказчык дзіцячай смяротнасці ў краіне: 0,9 на 1000 немаўлятаў. Гэта супастаўна з паказчыкамі Паўночнага Тыперэры (2,9) і Дубліна (3,4).

Зноскі

Спасылкі правіць