Паўночна-Каларадскі ўніверсітэт
Паўночна-Каларадскі ўніверсітэт (англ.: University of Northern Colorado) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Грылі ў штаце Каларада, ЗША.
Паўночна-Каларадскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Northern Colorado | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Northern Colorado |
Заснаваны | 1889 |
Студэнты | 11 460[1] і 6 849[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Грылі, Каларада, ЗША |
Сайт | unco.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьУніверсітэт быў заснаваны ў 1889 годзе як Каларадская дзяржаўная настаўніцкая школа і мае доўгую гісторыю педагагічнай адукацыі. Установа афіцыйна мяняла сваю назву тройчы. Філіялы ўніверсітэта знаходзяцца ў Лоўлендзе, Дэнверы/Ароры і Каларада-Спрынгс.
Структура
правіць- Каледж адукацыі і паводніцкіх навук
- Каледж сацыяльна-гуманітарных навук
- Каледж бізнесу
- Каледж прыродазнаўчых навук і навук пра здароўе
- Каледж выяўленчых і выканальніцкіх мастацтваў
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночна-Каларадскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы