Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт ва Уілмінгтане
Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт ва Уілмінгтане (англ.: University of North Carolina Wilmington) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Уілмінгтан ў штаце Паўночная Караліна.
Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт ва Уілмінгтане | |
---|---|
англ.: University of North Carolina Wilmington | |
Арыгінальная назва | англ.: University of North Carolina Wilmington |
Заснаваны | 1947 |
Студэнты | 17 915[1] і 14 750[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Уілмінгтан, Паўночная Караліна, ЗША |
Сайт | uncw.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны 4 верасня 1947 годы. Вучэльня адкрылася як малодшы каледж, у асноўным забяспечваючы адукацыю ветэранаў Другой сусветнай вайны. Яна стала чатырохгадовым каледжам гуманітарных навук у 1963 годзе. У 1969 годзе каледж стаў універсітэтам і быў перайменаваны. Сёння ў яго ёсць тры кампусы: галоўны кампус ва Уілмінгтане, дадатковы кампус у Джэксанвіле і Цэнтр марскіх навук каля Міртл-Гроў.
Структура
правіць- Школа бізнесу
- Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
- Каледж гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў
- Каледж навукі і інжынерыі
- Каледж адукацыі
- Школа аспірантуры
- Ганаровы каледж
- Універсітэцкі каледж
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт ва Уілмінгтане
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы