Адкрыць галоўнае меню

Паўночны аўтавакзал (Кішынёў)

Паўночны аўтавакзал (малд.: Gara Auto Nord) — адзін з трох аўтавакзалаў горада Кішынёва. Знаходзіцца ў Цэнтральным сектары Кішынёва па адрасе вуліца Каля Машылор, 2/1. Аўтавакзал абслугоўвае як пасажырскія перавозкі ўнутры Рэспублікі Малдова, так і шэраг замежных напрамкаў (Украіна, Расія, Беларусь, Азербайджан, Чэхія).

ГісторыяПравіць

З 1997 года крытычна ўзрасла рэйсавая нагрузка на Цэнтральны аўтавакзал, пабудаваны для абслугоўвання пераважна прыгарадных маршрутаў. Колькасць стаянак для аўтобусаў на ім была нязначнай. Тэхнічны стан далёкім ад нормы. Выхлапныя газы сур'ёзна заміналі жыхарам бліжэйшых дамоў у цэнтры горада. Паводле ацэнак спецыялістаў, Паўднёвы аўтавакзал, пабудаваны ў апошнія гады СССР, толькі часткова змог вырашыць праблему.

У 2001 годзе ўлады горада абвясцілі пра пачатак будаўніцтва Паўночнага аўтавакзала. Былі прыняты да разгляду некалькі варыянтаў месца для пабудовы аўтавакзала. Адна з іх была ў раёне трактарнага завода. Іншая на вуліцы Каля Басарабіей. Трэцяя — на скрыжаванні вуліц Сакалень і Каля Археюлуй. Спачатку было абумоўлена, што заказчыкам дадзенага аб'екта выступіць Міністэрства транспарту і сувязі Рэспублікі Малдова. І ўсё ж, у плынь паўтары гадоў гэта пытанне не было вырашанае. Пры мэрыя Кішынёва стала шукаць заказцу будавання самастойна.

У лістападзе 2001 года галоўны архітэктар горада Кішынёва Уладзімір Мадыркэ, паведаміў прэсе, што ролю фундатара і заказцчыка ўзяла на сябе фірма «Экстрэмум». Участкам для пабудовы стала месца плошчай 2,17 гектара на скрыжаванні вуліц Ізмаільскай і Каля Машылор, недалёка ад Тытунёвага камбіната. Паводле слоў галоўнага архітэктара горада, гэта быў самы аптымальны і эканамічна выгадны варыянт.[1].

Першую чаргу будаўніцтва аўтавакзала меркавалася скончыць не пазней 1 снежня 2004 года[2]. Праектантам Паўночнага аўтавакзала і будаўніком стала кішынёўская фірма «Lascont». Першая чарга аўтавакзала была адкрыта ў лютым 2005 года. Былі адкрыты невялікая зала чакання, камера захоўвання багажу, білетныя касы (у якіх можна набыць квіткі на кожны з трох аўтавакзалаў Кішынёва ў кожным кірунку). На Паўночны аўтавакзал былі перакладзены з Цэнтральнага 100 аўтобусных рэйсаў. 20 лютага 2004 года перавялі яшчэ 150 рэйсаў. У сакавіку перавялі яшчэ 100 рэйсаў. Быў запланаваны маршрут грамадскага гарадскога транспарта, які павінен быў звязаць кароткім шляхам усе тры аўтавакзалы горада[3]. Гэты праект не быў ажыццёўлены, аднак маршрут, на якім можна даехаць да любога з трох аўтавакзалаў Кішынёва, насамрэч існуе — маршрутнае таксі № 109[4].

СпасылкіПравіць

Зноскі