Паўночны дзяржаўны ўніверсітэт
Паўночны дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Northern State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Абердзін ў штаце Паўднёвая Дакота, ЗША.
Паўночны дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Northern State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Northern State University |
Заснаваны | 1901 |
Студэнты | 3 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Абердзін, Паўднёвая Дакота, ЗША |
Сайт | northern.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьЗапыт на стварэнне публічанай вучэльні ў Абердзіне існаваў яшчэ ў апошнія дзесяцігоддзі ХІХ стагоддзя, што было выклікана імклівым павелічэннем колькасці жыхароў горада. У першыя гады ХХ стагоддзя гэтая ідэя атрымала рэалізацыю, і на бюджэтныя выдаткі і прыватныя ахвяраванні была створана Паўночная нармальная і прамысловая школа на тагачаснай ускраіне горада. 442 студэнта і выкладчыка школы ў шэрагах Арміі ЗША прымалі ўдзел у Першай сусветнай вайне, 13 з іх загінулі. З 1920 года вучэльня пачала надаваць ступені бакалаўра, але толькі ў 1939 годзе заканадаўчы сход штата змяніў назву вучэльні на Паўночны дзяржаўны педагагічны каледж, у 1964 годзе — на Паўночны дзяржаўны каледж, а ў 1989 годзе вучэльня атрымала статус універсітэта і зноў змяніла сваю назву.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночны дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы