Педру V
Пе́дру V (Педру дэ Алькантэра Марыя Фернанду Мігель Рафаэль Габрыэль Ганзага Хаўер Ёжуа Антоніу Леапольду Віктар Франсіску дэ Асіс Жуліу Аміліу) (16 верасня 1837, Лісабон — 11 лістапада 1861, Лісабон) — кароль Партугаліі з 15 лістапада 1853 (фактычна пачаў самастойнае кіраванне з 16 верасня 1855). Старэйшы сын Марыі II з Браганскай дынастыі і Фернанду II з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі.
Педру V | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Pedro V | |||||||
![]() Педру V | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя II ды Глорыя | ||||||
Пераемнік | Луіш I | ||||||
Нараджэнне |
16 верасня 1837[1][2][…] |
||||||
Смерць |
11 лістапада 1861[1][2][…] (24 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Браганса | ||||||
Бацька | Фернанду II | ||||||
Маці | Марыя II[d] | ||||||
Жонка | Queen Stephanie of Portugal[d][3] | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Манаграма |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Першыя два гады пасля смерці маці Педру валадарыў пад апекай бацькі, дона Фернанда, які паспрабаваў даць сыну добрую адукацыю, а затым адправіў падарожнічаць па краінах Еўропы. Прыступіўшы ў 1855 годзе да спраў кіравання, Педру выявіў незвычайны розум. Набыў вялікую папулярнасць у народзе дзякуючы мужнасці, выяўленай падчас эпідэміі жоўтай ліхаманкі ў сталіцы. Пры гэтым ён меў слабое здароўе і схільнасць да містыкі.
28 студзеня (10 лютага) 1856 года расійскі імператар Аляксандр II Мікалаевіч узнагародзіў Педру V вышэйшым ордэнам Расійскай імперыі — Ордэнам Андрэя Першазванага.
Шлюб
правіцьЗ 1858 года быў жанаты з Стэфаніяй Гогенцолерн-Зігмарынген (1837—1859) — дачкой прускага князя Карла Антона Гогенцолерн-Зігмарынгена (1811—1885) і Жазэфіны Бадэнскай (1813—1900). Дзяцей у шлюбе не было. Ранняя смерць жонкі ўвяла Педру ў жорсткую меланхолію, з якой ён не выйшаў да самай смерці. Трон атрымаў у спадчыну малодшы брат Педру — Луіш I.
Зноскі
- ↑ а б Peter V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Pedro V de Bragança e Saxe-Coburgo-Gotha, Rei de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
правіць- Пра Педру V Архівавана 29 лістапада 2012.