Фернанду II
Фернанду II (Фердынанд II) (поўнае імя Фердынанд Аўгуст Франц Антон парт.: Fernando II de Portugal, Fernando Augusto Francisco António de Saxe-Coburgo-Gota-Koháry; 29 кастрычніка 1816 — 15 снежня 1885) — кароль Партугаліі з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, які кіраваў у 1837—1853 гадах.
Фердынанд нарадзіўся ў Германіі ў сям’і прынца Фердынанда Саксен-Кобург-Гоцкага (1785—1851) і прынцэсы Марыі Антоніі Кахары (1785—1851). У 1836 годзе ажаніўся з каралевай Партугаліі Марыя II (1819—1853) і заснаваў новую дынастыю. За гады шлюбу ў іх нарадзілася 12 дзяцей:
- Педру V (1837—1861), муж прынцэсы Стэфаніі Гогенцолерн-Зігмарынген (1837—1859);
- Луіш I (1838—1889), муж Марыі Піі Італьянскай (1847—1911);
- Марыя (1840—1840);
- Жуан Марыя (1842—1861), 8-ы герцаг Бежа;
- Марыя Ганна (1843—1884), з 1859 жонка Георга I, караля Саксоніі;
- Антонія Марыя (1845—1913), з 1861 жонка Леапольда Гогенцолерн-Зігмарынген (1835—1905);
- Фернанду (1846—1861);
- Аўгусту (1847—1889);
- Леапольду (1849—1849);
- Марыя Глорыя (1851—1851);
- сын (1851);
- Яўгенія Марыя (1853—1853).
Пасля шлюбу быў падараваны тытул Каралеўскай Высокасці і герцага Браганса. Пасля нараджэння спадчынніка прастола Педру ў 1837 годзе атрымаў ад жонкі тытул караля.
18 (31) ліпеня 1850 атрымаў ад расійскага імператара Мікалая I вышэйшы расійскі ордэн Ордэн Святога Андрэя Першазванага.
У 1853 годзе пасля смерці жонкі быў абвешчаны рэгентам да паўналецця сына (1855). Пасля ўзвходжання на прастол Педру V не гуляў палітычнай ролі.
У 1869 годзе ажаніўся марганатычным шлюбам з опернай спявачкай Ізабелай Хенслер, графіняй Эдла (1836—1929). Адзін час зваўся магчымым кандыдатам на іспанскі прастол, тады вакантны пасля звяржэння Ізабелы II.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118952269 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г д Lundy D. R. The Peerage
СпасылкіПравіць
- Пра Фернанду II Архівавана 1 красавіка 2014.