Пелагея Андрэеўна Райко

Пелагея (Паліна) Андрэеўна Райко, дзявочае прозвішча Салдатава (укр.: Пелагея Андріївна Райко; 15 мая 1928, Цюрупынск, Херсонская вобласць, Украінская ССР, СССР — 15 студзеня 2004, Цюрупынск, Херсонская вобласць, Украіна) — украінская мастачка-самавучка, якая працавала ў жанры наіўнага мастацтва.

Пелагея Андрыеўна Райко
Дата нараджэння 15 мая 1928(1928-05-15)
Месца нараджэння Цурупінск, Цурупінскі раён, Херсонская вобласць, Украінская ССР, СССР
Дата смерці 15 студзеня 2004(2004-01-15) (75 гадоў)
Месца смерці Цурупінск, Цурупінскі раён, Херсонская вобласць, Украіна
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Жанр Наіўнае мастацтва

Біяграфія правіць

Нарадзілася 15 мая 1928 года ў Цюрупынску.

У 1950 годзе выйшла замуж за Мікалая Аляксеевіча Райко. Сям’я жыла пераважна за кошт уласнага агарода, зрэдку выконваючы сезонныя работы ў калгасе ці па найму.

У 1954 годзе сям’я пабудавала дом на новым участку каля Дняпра. Значна пазней, у 1998 годзе, на сценах дома з’явіліся першыя кампазіцыі.

Памерла 15 студзеня 2004 года ў Цюрупынску.

Творчасць правіць

Не маючы мастацкай адукацыі, маляваць пачала ў 69 гадоў. Вобразная сістэма художніцы спалучала хрысціянскую, савецкую і язычніцкую сімволіку. Яна распісала ўласны дом, летнюю кухню, вароты, платы і гаражныя вароты, выкарыстоўваючы самую простую і танную фарбу — ПФ-эмаль, дзе адлюстравала ўласную біяграфію, сваю сям’ю, хатніх жывёл, карціны прыроды. Амаль усю сваю мізэрную пенсію траціла на фарбы і пэндзлі.

Пасля смерці мастачкі яе дом набыла пара аматараў мастацтва з Канады, дзякуючы якім дом захаваўся да нашых дзён. Па іх просьбе мясцовыя жанчыны даглядалі дом. Але з часам сцены пачалі трэскацца, фарба аблезла. Быў створаны дабрачынны фонд імя Райко, які збіраў сродкі на папулярызацыю яе творчасці. Аднак пытанне захавання арыгінальных роспісаў дома заставалася адкрытым. У 2013 годзе Нацыянальны цэнтр народнай культуры «Музей Івана Ганчара» зладзіў экспедыцыю ў Херсонскую вобласць да дома Паліны Райко і заявіў аб гатоўнасці ўзяць яго пад сваю апеку. Дом Паліны Райко ахоўваецца Законам Украіны «Аб ахове культурнай спадчыны».

Каштоўнасць яе творчасці пацверджана многімі ўкраінскімі і замежнымі экспертамі. Творчасць народнага майстра ставяць у адзін шэраг з творчасцю Марыі Прымачэнка і Кацярыны Білакур.

У 2005 годзе, ужо пасля смерці мастачкі, выйшаў каталог твораў Паліны Райко «Дарога ў рай».

Лёс спадчыны правіць

Дом Райко апынуўся пад пагрозай затаплення з-за выбуху на Кахоўскай ГЭС у ноч на 6 чэрвеня 2023 года, які ўчынілі расейскія акупанты. Станам на 7 чэрвеня будынак знаходзіўся пад вадой[1]. 16 чэрвеня 2023 года прадстаўнік дабрачыннага фонду імя Паліны Райко Сямён Храмцоў апублікаваў фота і відэа разбуранага музея. Паводле яго словаў, у будынку захавалася каля 30-40 % фрэсак Райко, а ўнутраныя сцены абваліліся[2].

Сям’я правіць

  • Муж — Мікалай Аляксеевіч Райко (пам. 1995).
  • Дачка — Алена Мікалаеўна Райко (1951—1994).
  • Сын — Сяргей Мікалаевіч Райко (1953—2002).

Ушанаванне памяці правіць

У 2006 годзе выйшаў дакументальны фільм «Рай» пра Паліну Райко (рэжысёр Н. Кошман).

Літаратура правіць

  • Дорога до раю: Каталог робіт / Вступ. ст. О. Афанасьєва, С. Дяченко; пер. О. Маньковська, фотографи М. Афанасьєв, О. Афанасьєва, С. Волязловський; ЦМІ «Тотем». — Херсон: Наддніпряночка; Тотем, 2005. — 127 с.

Заўвагі правіць