Марыя Аўксенцьеўна Прымачэнка

украінская мастачка

Марыя Аўксенцьеўна Прымачэнка (укр.: Марія Оксентіївна Примаченко; 30 снежня 1908 (12 студзеня 1909), в. Балотня, Кіеўская губерня — 18 жніўня 1997, Балотня, Кіеўская вобласць, Украіна) — украінская мастачка. Народная мастачка УССР (1988). Прадстаўніца «народнага прымітыва» («наіўнага мастацтва»). Нацыянальная легенда Украіны (2022).

Марыя Аўксенцьеўна Прымачэнка
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 студзеня 1908(1908-01-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 1997(1997-08-18)[2] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Фёдар Васільевіч Прымачэнка[d]
Род дзейнасці мастачка, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Мастацкі кірунак наіўнае мастацтва[d]
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР
Honored badge of merit of the President of Ukraine
знак Прэзідэнта Украіны «Нацыянальная легенда Украіны»
Сайт prymachenko.in.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Гарохавы звер. Паштовая марка Украіны, 1999 год
 
Дзік. Паштовая марка Украіны, 1999 год

Нарадзілася 30 снежня 1908 (12 студзеня 1909) года ў вёсцы Балотня Кіеўскай губерні (цяпер — Вышгарадскі раён Кіеўскай вобласці Украіны), дзе і правяла ўсё жыццё. Бацька, Аўксенцій Рыгоравіч, быў цесляром-віртуозам, майстраваў дваровыя агароджы. Маці, Праскоўя Васільеўна, была прызнанай майстрыцай вышывання (сама Марыя Аўксенцьеўна апраналася ва ўласнаручна вышытыя кашулі).

Дзяцінства Марыі было азмрочана страшнай хваробай — поліяміэлітам. Гэта зрабіла яе не па-дзіцячы сур’ёзнай і назіральнай, абвастрыла слых і зрок. Марыя Аўксенцьеўна годна і адважна перанесла ўсе жыццёвыя нягоды, у тым ліку і гібель мужа на фронце. А сын, Фёдар Васільевіч Прымачэнка (1941—2008), быў яе вучнем і з’яўляўся народным мастаком Украіны.

«Пачыналася ўсё гэта так, — успамінала мастачка. — Неяк каля хаты, ля рэчкі, на прыбраным кветкамі лузе пасвіла я гусей. На пяску малявала ўсякія кветкі, убачаныя мной. А потым заўважыла сіняватую гліну. Набрала яе ў падол і размалявала нашу хату…». Кожны прыходзіў паглядзець на гэта дзівоцтва, зробленае рукамі дзяўчынкі. Хвалілі. Суседзі прасілі ўпрыгожыць і іх дамы.

Талент Прымачэнка адкрыла кіяўлянка Таццяна Флору (у 1960—1970-х гадах творчасць Прымачэнка шырока папулярызавалася журналістам Г. А. Мястэчкіным). У 1936 годзе Марыю Аўксенцьеўну запрасілі ў эксперыментальныя майстэрні пры Кіеўскім музеі ўкраінскага мастацтва. Яе творчасць стала больш разнастайнай — Марыя малявала, вышывала, захапілася керамікай. У Дзяржаўным музеі ўкраінскага народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва захоўваюцца яе керамічныя збаны і стравы гэтага перыяду. Акім Герасіменка, прызнаны майстар украінскай керамікі, ахвотна перадаваў Прымачэнка вырабленыя ім вырабы розных формаў, а яна распісвала іх выявамі рудых лісічак, страшных звяроў, блакітных малпаў, што крочылі па сцеблах клубніцы, ці пакрытых кветкамі зялёных кракадзілаў.

За гады натхнёнай працы класік сучаснага ўкраінскага народнага жывапісу Марыя Прымачэнка стварыла больш за 500 мастацкіх работ. Акрамя таго, яна стварыла ўласны кірунак, сваю школу-студыю арыгінальнага дэкаратыўнага пісання, у якую прыцягвала таленавітых дзяцей з роднай Балотні. Марыю Прымачэнку ўзнагародзілі званнем заслужанай дзяячкі мастацтваў УССР, а ў 1988 годзе — званнем народнай мастачкі УССР.

Ёсць звесткі і пра тое, што Марыя Прымачэнка праявіла свой талент у галіне керамічнай скульптуры. Захаваўся толькі адзін твор у гэтым жанры — «Кракадзіл». За ўдзел у выставе народнага мастацтва 1936 года Прымачэнку ўзнагародзілі дыпломам першай ступені. У далейшым яе творы з нязменным поспехам экспанаваліся на выставах у Парыжы, Варшаве, Сафіі, Манрэалі, Празе. У 1986 годзе яна стварыла сваю Чарнобыльскую серыю карцін.

Памерла 18 жніўня 1997 года ў вёсцы Балотня, дзе і пахаваная.

Творчасць правіць

Крыніцамі натхнення ў насценным хатнім жывапісе, арнаментальным і песенным багацці для мастачкі сталі матчыныя калыханкі. Творчасць Прымачэнка ўвабрала ў сябе разнастайную школу народнай творчасці, шматвяковую культуру народа: ад сотаў у выглядзе фантастычных жывёл, вясельных вырабаў з цеста, якімі яна славілася ў вёсцы, да старажытных тканін, дываноў, вышыўкі, стукачоў.

Страчаныя творы правіць

Падчас расійскага ўварвання ва Украіну 27 лютага 2022 года ў райцэнтры Іванкіў Кіеўскай вобласці згарэў гісторыка-краязнаўчы музей, дзе захоўвалася каля двух з паловай дзясяткаў твораў Марыі Прымачэнкі. Некаторыя карціны, якія захоўвалісч ў музеі, былі захаваны. Іх часова зберагаюць мясцовыя жыхары[3].

Узнагароды правіць

  • Заслужаная дзяячка мастацтваў УССР,
  • народная мастачка УССР (1988).

Ушанаванне памяці правіць

  • У 2009 годзе бульвар Ліхачова ў Кіеве быў перайменаваны ў бульвар Марыі Прымачэнка.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Марія Приймаченко// К.: Артанія, 2015. — 59 с. / Електронна копія: НБУ ім. Ярослава Мудрого, 2016 / Вступне слово П .Багрія,М. Маричевського.
  • Михайлова Р. Д. Примаченко Марія Авксентіївна // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наукова думка, 2012. — Т. 9 : Прил — С. — С. 9. — 944 с. : іл. — ISBN 978-966-00-1290-5.
  • Н. Велігоцька. Марія Приймаченко // К.: Мистецтво. 1994
  • О. Найден. Марія Приймаченко // К.: 2004
  • О. Найден. Марія Приймаченко. Орнамент простору і простір орнаменту // К.: ВД «Стилос», 2011
  • Островский Г. С. Добрый лев Марии Примаченко. — М.: Советский художник, 1990. — 224 с. — (Рассказы о художниках).

Спасылкі правіць