Пенсільванскі ўніверсітэт у Сліперы-Рок

Пенсільванскі ўніверсітэт у Сліперы-Рок (англ.: Slippery Rock University of Pennsylvania), таксама Сліперы-Рокскі ўніверсітэт (англ.: Slippery Rock University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, размешчаная ў мясцовасці Сліперы-Рок, штат Пенсільванія.

Пенсільванскі ўніверсітэт у Сліперы-Рок
англ.: Slippery Rock University of Pennsylvania
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Slippery Rock University of Pennsylvania
Заснаваны 1889
Студэнты 8 860[1]
Размяшчэнне Сліперы-Рок, Пенсільванія, ЗША
Сайт sru.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт быў заснаваны ў 1889 годзе як Сліперы-Рокская дзяржаўная нармальная школа — як школа падрыхтоўкі настаўнікаў. Школа была набыта ўрадам штата ў 1926 годзе і стала чатырохгадовай. Сліперы-Рокскі дзяржаўны каледж быў створаны ў 1960 годзе і выдаваў дыпломы ў галіне гуманітарных навук і іншых прафесій.

Структура правіць

  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі і дакладных навук
  • Каледж медыцынскіх прафесій
  • Каледж вольных мастацтваў

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць