Пентод
Пенто́д — вакуумная электронная лямпа з пяццю электродамі: катод, анод, кіруючая, экраніруючая і антыдынатронная (пентодная, ахоўная) сеткі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/Pentoda_symbol.svg/100px-Pentoda_symbol.svg.png)
Ахоўная сетка пентода размешчана бліжэй да анода, электрычна злучана з катодам і мае адносна яго нулявы патэнцыял. Прысутнасць ахоўнай сеткі ў прамежку паміж анодам і экраніруючай сеткай стварае дадатковы патэнцыяльны бар'ер, перашкаджаючы другасным электронам з анода трапляць на экраніруючую сетку. Тым самым прадухіляецца дынатронны эфект.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/06/6Z4_var.jpg/220px-6Z4_var.jpg)
Літаратура
правіць- Галкин В. И. Промышленная электроника: Учеб. пособие. — Мн.: Вышэйшая школа, 1989. — С. 59. — 336 с. — 21 000 экз. — ISBN 5-339-00075-3. (руск.)
Спасылкі
правіць- Пентод (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пентод