Перадбрам’е

(Пасля перасылкі з Перадбрам'е)

Перадбрам’е — невялікае абарончае збудаванне перад брамай у выглядзе прасла сцяны прамавугольнай ці паўцыліндрычнай формы. У адрозненне ад барбакана, мела невялікія памеры і будавалася непасрэдна перад самой брамай.

Рудніцкая брама з перадбрам’ем

Перадбрам’е было адным з найбольш распаўсюджаных відаў перадбрамных умацаванняў у Вялікім княстве Літоўскі у познім сярэднявеччы і раннім новым часе. Мураваныя перадбрам’і існавалі ў Мірскім замку і перад Рудніцкай брамай у Вільнюсе.

Гл. таксама правіць