Перадменструальны сіндром

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Перадменструальны сіндром (ПМС) — складаны комплекс сімптомаў, які ўзнікае ў жанчын у дні, што папярэднічаюць менструацыі.

Перадменструальны сіндром можа выяўляцца ў шэрагу нервова-псіхічных, абменна-эндакрынных або вегетатыўна-сасудзістых парушэннях, прычым у кожнай жанчыны сімптомы індывідуальныя. Упершыню быў вызначаны як медыцынскі сіндром Робертам Т. Франкам ў 1931 годзе пад назвай перадменструальная напружанасць (premenstrual tension).