Перазапуск (сюжэт)

новая версія мастацкага твора, якая выкарыстоўвае тых жа герояў і ідэі, але ігнаруе падзеі папярэдніх твораў з серыі

Пераза́пуск ці рэбу́т (англ.: Reboot) — новая версія мастацкага твора (фільма, камп'ютарнай гульні, коміксу і іншае), якая выкарыстоўвае тых жа герояў і ідэі, але ігнаруе падзеі папярэдніх твораў з серыі, ствараючы новую сюжэтную лінію.[1]

Галоўная мэта перазапуску – гэта «ажыўленне» серыі для прыцягнення новых фанатаў і павелічэння даходаў.[1] Такім чынам, перазапуск можа разглядацца як спроба ўратаваць серыю, якая маральна састарэла.[2] Акрамя таго, перазапуск серыі — гэта дастаткова бяспечны праект з пункту гледжання прыбытку, бо твор з вядомымі героямі ўжо мае прыхільнікаў, з-за чаго з'яўляецца менш рызыкоўным ходам, чым цалкам арыгінальны твор.[3]

Прыклады правіць

Фільмы правіць

Арыгінал Год Перазапускі Гады
Пятніца, 13-е
1980
Пятніца, 13-е 2009
Кашмар на вуліцы Вязаў
1984
Кашмар на вуліцы Вязаў 2010

Зноскі

  1. а б Willits, Thomas R.. To Reboot or Not to Reboot: What is the Solution?. bewilderingstories.com (2009). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 9 снежня 2009.
  2. Tallerico, Brian. Twenty Film Franchises in Need of a Reboot. movieretriever.com (27 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 9 снежня 2009.
  3. Sunday Discussion: The Mighty Hollywood Reboot Trend Архівавана 28 жніўня 2010.. Firstshowing.net (October 6, 2008).