Іерусалімская вуліца (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь
(Пасля перасылкі з Перакопская вуліца (Мінск))
Іерусалі́мская вуліца (руск.: Иерусалимская улица, да 2005 года Перакопская вуліца) — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска.
Іерусалімская вуліца вуліца Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Маскоўскі раён |
Ранейшыя назвы |
Майсееўская вуліца |
На большай частцы даўжыні арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання вуліц Міхаіла Гебелева і Карла Лібкнехта, як працяг апошняй, каля бізнес-цэнтра «Імперскі» паварочвае на паўднёвы захад да вуліцы Клары Цэткін.
Узнікла ў канцы XIX ст. побач з новым яўрэйскім могільнікам. Насілу назву Майсееўская, у 1920-я перайменавана ў Перакопскую.
7 мая 2005 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб перайменаванні некаторых праспектаў і вуліц у г. Мінску» Перакопская вуліца была перайменавана ў Іерусалімскую, у той час як Іерусалімская стала часткай праспекта Машэрава[1].
Забудова
правіць- № 4 — Пажарны аварыйна-выратавальны атрад на аб’ектах метрапалітэна Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
- (вул. Клары Цэткін, 24) — бізнес-цэнтр «Імперскі».
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх