Пералом Мантэджы

Пералом Мантэджы — гэта пералом у праксімальнай(руск.) бел. траціне локцевай косці(руск.) бел. з вывіхам праксімальнай галоўкі прамянёвай косці(англ.) бел.. Траўма названая ў гонар італьянскага хірурга Джавані Батысты Мантэджы(англ.) бел.[1].

Пералом Мантэджы
Monteggia Fracture.jpg
МКХ-10 S52.0
МКХ-9 813.03 і 813.13
MeSH D009011
Commons-logo.svg Пералом Мантэджы на Вікісховішчы

ПрычыныПравіць

Механізмы ўключаюць:

  • Падзенне на працягнутую руку з перадплеччам у празмернай пранацыі(укр.) бел. (гіперпранацыйная траўма). Пераломы локцевай косці ў праксімальнай траціне з-за экстрэмальных дыслакацыі. У залежнасці ад уплыву і сіл, якія дзейнічаюць у кожным кірунку, ступень паглынання энергіі вызначае характар траўмы, удзел галоўкі прамянёвай косці і магчымасць адкрытага пералому з парывам мяккіх тканак.
  • Прамы ўдар па задняй частцы перадплеччаў. У гэтым кантэксце, ізаляваныя пераломы локцевай косці часцей за ўсё сустракаюцца пры абароне ад тупой траўмы, напрыклад, калі чалавек падчас абароны галавы закрываецца сагнутымі рукамі, адкрываючы іх пад удар палкі ці іншага прадмету.

ДыягностыкаПравіць

КласіфікацыяПравіць

Існуе чатыры віды (у залежнасці ад зрушэння галоўкі прамянёвай косці)[2]:

 
Класіфікацыя Бадо — Пераломы Мантэджы
  • I — (60 %) — пярэдні вывіх галоўкі прамянёвай косці
  • II — (15 %) — задні або заднебакавы вывіх галоўкі прамянёвай косці.
  • III — (20 %) — бакавы вывіх галоўкі плечавой косці
  • IV — (5 %) — пярэдні вывіх галоўкі прамянёвай косці і пералом дыяфіза прамянёвай косці

Гэта класіфікацыя вядома як тыпы Бадо.

ЛячэннеПравіць

Лячэнне пераломаў Мантэджы можа ажыццяўляцца кансерватыўна ў дзяцей з закрытай рэпазіцыяй (перавязка і гіпсавая павязка(руск.) бел.), але ў сувязі з высокай рызыкай зрушэння і наступнага няправільнага зрастання ў большасці выпадкаў прымяняецца адкрытая рэпазіцыя і ўнутраная фіксацыя(англ.) бел.[3].

Остэасінтэз (адкрытая рэпазіцыя і ўнутраная фіксацыя) локцевай косці лічыцца стандартам медыцынскай дапамогі ў дарослых.

ПрагнозПравіць

У дзяцей вынікі своечасовага лячэння звычайна добрыя. Калі дыягностыка зацягваецца, патрабуецца рэканструктыўная аперацыя, больш верагодныя ўскладненні і прагноз горшы. У дарослых гаенне адбываецца павольней, і вынікі, як правіла, не такія выдатныя.  

Ускладненнямі хірургічнага ўмяшальніцтва пры пераломах Мантэджы з’яўляюцца няправільнае зрастанне тканак пасля пашкоджання, параліч і пашкоджанне нерва, пашкоджанні цягліц, артрыт(руск.) бел., тэндыніт(руск.) бел., інфекцыі, тугарухомасць суставаў(англ.) бел., сіндром сціскання(укр.) бел., чутныя хлапкі або трэск, дэфармацыі і хранічныя болі, звязаныя з хірургічным абсталяваннем, такім як штыфты, шрубы, пласціны. Некалькі аперацый можа спатрэбіцца для карэкцыі гэтага тыпу пералому, паколькі гэта амаль заўсёды дастаткова складаны пералом, які патрабуе кваліфікаванага хірурга-артапеда, прычым як правіла, спецыяліста, знаёмага з гэтым тыпам траўмы[4].

Зноскі

  1. G. B. Monteggia. Istituzioni Chirurgiche. Vol 5. Milano, Pirotta & Maspero, 1814.
  2. eMedicine: Monteggia Fracture
  3. McRae, Ronald; Esser, Max (2008). Practical Fracture Treatment (5th ed.). Elsevier Health Sciences. p. 187. ISBN 978-0-443-06876-8. 
  4. Fracture Your Forearm: 3 Types of Broken Forearms.