Пёрл-Харбар

(Пасля перасылкі з Перл-Харбар)

Пёрл-Харбар (анг. Pearl Harbor - жамчужная гавань), таксама Перл-Харбар або Пірл-Харбар — гавань на востраве Ааху, Гаваі. Большая частка гавані і прылеглых тэрыторый занятыя цэнтральнай базай ціхаакіянскага флоту ваенна-марскіх сіл ЗША.

Пёрл-Харбар, здымак са спадарожніка. Справа ўнізе бачны міжнародны аэрапорт Ганалулу

7 снежня 1941 Японія здзейсніла напад на Пёрл-Харбар, што паслужыла падставай ўступлення ЗША у Другую сусветную вайну.