Эпоха Мэйдзі (яп.: 明治時代 мэйдзі дзідай) — перыяд у гісторыі Японіі з 23 кастрычніка 1868 года па 30 ліпеня 1912 года, калі імператарам быў Муцухіта. Імператар Муцухіта (睦仁) узяў імя Мэйдзі, якое азначае «асвечанае кіраванне» (mei 明 = святло, веды; ji 治 = кіраванне). І сапраўды, гэты перыяд адзначыўся адмовай Японіі ад самаізаляцыі і станаўленнем яе як сусветнай дзяржавы. Акрамя таго, памылкова перакладаць Мэйдзі як «асвечаны ўрад», з прычыны таго, што ўрад — орган дзяржаўнай улады, у той час як Мэйдзі азначае працэс — кіраванне.

Перыяд Мэйдзі
яп.: 明治
Выява
Названа ад I Ching[d]
Краіна
Асноватворны дакумент Q11352345?
Папярэдні ў спісе Keiō[d] і Перыяд Эда
Наступны ў спісе Taishō period[d]
Стваральнік твора Імператар Мэйдзі
Дата пачатку 23 кастрычніка 1868
Дата заканчэння 30 ліпеня 1912
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Неабходна адзначыць ключавую ролю «Клятвеннага абяцання імператара Муцухіта» 1869 года, якое стала палітычнай праграмай яго далейшага кіравання. У гэтым дакуменце былі замацаваны наступныя прынцыпы: дэмакратызм (улік грамадскай думкі пры рашэнні дзяржаўных спраў — п.1), прымат нацыянальных інтарэсаў (п.2), свабода дзейнасці (п.3), незалежнасць суда (п.4). Асноўным палажэннем з'яўляецца пяты пункт, які ўсталёўвае эфектыўнае выкарыстанне ведаў, дасягненняў чалавецтва, каб «становішча Японіі было ўмацавана».

У 18661869 гадах лідарам княстваў Сацума і Цёсю атрымалася зрынуць уладу Сёгуната Такугава і аднавіць імператарскае кіраванне. У выніку гэтых падзей, вядомых як Рэстаўрацыя Мэйдзі, была разбурана феадальная структура, і Японія ўстала на капіталістычны шлях развіцця.

У канцы XIX стагоддзя ўзніклі дзайбацу, спецыфічныя банкаўскія і індустрыяльныя аб'яднанні, якія склалі аснову эканамічнага моцу краіны.

Урад Мэйдзі праводзіў экспансіянісцкую палітыку:

Спасылкі правіць