Петралатум (ад сяр-вяк. лац. petroleum — нафта) — сумесь парафіну, цэрэзіну і алею (7-38 %), якая атрымліваецца пры дэпарафінізацыі рэшткавых нафтавых алеяў сернакіслай або селектыўнай ачысткі  (руск.); глейкая светла-карычневая маса, тэмпература кроплепадзення 55-65 °C, тэмпература запальвання 230—255 °C.

Ужываюць як сыравіну для атрымання цэрэзіну, кампанент змазак, электраізаляцыйных складаў, антыазанат для гумы. Таксама ўваходзіць у склад дзіцячага пластыліну. З вакуум-дыстылятных нафтавых фракцый загушчаных петралатумам, парафінам і цэрэзінам атрымліваецца вазелін.

Шырока выкарыстоўваецца ў касметыцы.