Пластылін (італ.: plastilina, від стар.-грэч.: πλαστός — ляпны) — матэрыял для лепкі. Вырабляецца з вычашчанага і здробленага парашку гліны з дадаткам воску, сала ды іншых рэчываў, якія перашкаджаюць высыханню. Бывае рознакаляровым. Служыць для выканання фігур эскізаў для скульптурных прац, невялікіх мадэляў, вырабаў малых форм.

Скрыня пластыліну

Гісторыя правіць

Пытанне каго лічыць вынаходнікам пластыліну спрэчнае. У Германіі ім лічаць Франца Колба[en] (патэнт 1880 года), у Вялікабрытаніі — Вільяма Харбута[en] (патэнт 1899 года).

Выкарыстоўванне правіць

Пластылін выкарыстоўваецца дзецьмі як матэрыял для дробнай лепкі. Гульні з пластылінам спрыяюць развіццю каардынацыі пальцаў.

Адзін з жанраў анімацыі — пластылінавая анімацыя — ствараецца з дапамогай фігур, вылепленых з пластыліну.

Недахопы пластыліну правіць

  • Выцвітанне на святле
  • Прыліпанне пылу
  • Расплыванне на спякоце
  • Забруджанне рук пры працы з пластылінам

Гл. таксама правіць