Ганна Петра Сафія Юхансан (шведск.: Anna Petra Sofia Johansson; нар. 30 верасня 1988, Бурленгэ, Даларна) — шведская футбалістка, якая выступае на пазіцыі паўабаронцы за клуб Дамалсвенскана «Лінчэпінг». Яна прадстаўляла гэтым клуб на працягу большай часткі сваёй кар’еры, правёўшы сезон 2012/2013 на правах арэнды за аўстралійскі «Мельбурн Віктары».

Футбол
Петра Юхансан
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 30 верасня 1988(1988-09-30)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства
Рост 1,65 ± 0,001 м[3]
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2013 Лінчэпінг 114 (10)
2012—2013   Мельбурн Віктары[d] 11 (3)
2015 Эскільстуна Юнайтэд[d]
2015 Эскільстуна Юнайтэд[d] 20 (2)
2017—2019 Эскільстуна Юнайтэд[d]
2020—2021 Лінчэпінг
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Петра Ларсан пачынала сваю футбольную кар’еру ў клубе «Лінчэпінг», за які выступала з 2006 2013 год. У сезоне 2012/2013 яна на правах арэнды выступала за аўстралійскі «Мельбурн Віктары», за які правяла 11 матчаў і забіла тры галы. У 2014 годзе Петра гуляла за шведскі «Кварнсведэнс ІК», а ў 2015 годзе — за «Эскільстуна Юнайтэд».

У лістападзе 2016 года Юхансан абвясціла, што вяртаецца ў «Эскільстуна Юнайтэд» пасля года перапынку ў футбольнай кар’еры, на працягу якога яна змяніла прозвішча на Ларсан і нарадзіла дачку Нору.

Кар’ера ў зборнай правіць

Петра Ларсан дэбютавала за жаночую зборную Швецыі 19 жніўня 2009 года ў таварыскім матчы супраць Нарвегіі, які праходзіў у Энчэпінгу і завяршыўся перамогай яе каманды з лікам 1:0. Галоўны трэнер зборнай Швецыі Тумас Дэнербю ўключыў яе ў склад каманды на чэмпіянат Еўропы 2009 года, у якасці замены Нілы Фішэр, якая атрымала траўму пяткі.

Пасля пяцігадовага перапынку Петра вярнулася ў нацыянальную зборную, прыняўшы ўдзел у матчы супраць Даніі, які праходзіў у кастрычніку 2015 года ў рамках адборачным турніру чэмпіянату Еўропы 2017 і завяршыўся перамогай шведак з лікам 1:0. У наступным месяцы яна раптам абвясціла аб сваім сыходзе з футбола ва ўзросце 27 гадоў, каб засяродзіцца на сваёй грамадзянскай кар’еры. Гэта рашэнне расчаравала галоўнага трэнера зборнай Піа Сундхагэ, якая планавала задзейнічаць Юхансан для ўдзелу ў адборачным турніры да Алімпійскіх гульняў 2016 года.

Зноскі

  1. Petra Johansson // Soccerdonna — 2010.
  2. Petra Larsson // FBref.com
  3. Soccerdonna — 2010.