Петрыкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Пе́трыкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — горад Петрыкаў (не ўваходзіць у склад).

Петрыкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Петрыкаўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Петрыкаў (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
29 студзеня 1964
Дата скасавання 24 верасня 1926
Насельніцтва (2019) 1 183
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 3 ліпеня 1925 г. горад) Петрыкаў. Скасаваны 24 верасня 1926 года ў сувязі з утварэннем Петрыкаўскага гарсавета.

29 студзеня 1964 года Макарыцкі сельсавет перайменаваны ў Петрыкаўскі, цэнтр сельсавета перанесены ў Петрыкаў, населеныя пункты Бяланавічы, Вялаўск, Навасёлкі, Шастовічы і пасёлак Шастовіцкі перададзены з адміністрацыйнага падпарадкавання Петрыкаўскага гарсавета ў склад сельсавета[1]. 12 ліпеня 1973 года вёскі Рубча і Турок перададзены ў склад Ляскавіцкага сельсавета[2]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Капцэвіцкага сельсавета перададзены вёскі Аголічы, Аголіцкая Рудня, Беразнякі, Свабода, пасёлак Белалескае[3]. 1 ліпеня 2021 года ў склад Асавецкага сельсавета Мазырскага раёна перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялаўск, Майсеевічы, Чарноцкае, Шастовічы і пасёлак Шастовічы)[4][5].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (16 населеных пунктаў) — 1645 чалавек[6], з іх 97,0 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 1183 чалавекі[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  3. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня, 25 лютага і 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 5 апреля 2021 г. № 136 Об административно-территориальном устройстве Витебской, Гомельской и Могилевской областей
  5. Изменение границ Витебской, Гомельской и Могилевской областей
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.