Петэр Кандыд
Петэр Кандыд, таксама Пітэр дэ Вітэ — фламандскі жывапісец і графік эпохі Адраджэння.
Петэр Кандыд | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, графічны дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Дата нараджэння | 1548[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | сакавік 1628[3][1][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЁн нарадзіўся каля 1548 года ў Бругэ. З 1568 года жыў са сваім бацькам, бронзавым ліцейшчым Эліясам дэ Вітам, у Фларэнцыі.
Ён быў вучнем Джорджа Вазары і з 1575 года працаваў на вялікага герцага Тасканы Фердынанда I Медычы. У 1586 годзе ён быў выкліканы герцагам Вільгельмам V у Мюнхенскі двор і застаўся жыць у Баварыі. Для свайго пераемніка герцага Максіміліяна I ён распісаў мноства залаў мюнхенскай рэзідэнцыі. Памёр у 1628 годзе ў Мюнхене.
Зноскі
- ↑ а б Pieter de Witte // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pieter de Witte // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Swartz A. Pieter de Witte — 2007.
- ↑ Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.