Плечавы пояс (пояс верхніх канечнасцяў) — сукупнасць касцей (пары лапатак і ключыц) і цягліц, якія забяспечваюць апору і рух верхніх (пярэдніх) канечнасцяў. У некаторых жывёл маецца трэцяя парная косць плечавога пояса — каракоід. Косткі плечавога пояса злучаныя акраміяльна-ключыцавымі сучляненнямі. З грудной клеткай плечавы пояс злучаецца з дапамогай грудзінаключыцавых сучляненняў і цягліц, якія ўтрымліваюць лапатку, са свабоднай верхняй канечнасцю — пры дапамозе плечавых суставаў[1].

Косткі плечавога пояса чалавека

У некаторых млекакормячых (напрыклад, сабак, коней) косткі плечавога пояса прадстаўлены толькі лапаткамі, у сувязі з чым плечавы пояс злучаецца з восевым шкілетам толькі з дапамогай цягліц.

Зноскі