Грудная клетка
Грудная клетка, грудзі (лац.: Thorax) — адна з частак тулава. Утвараецца грудзінай, рэбрамі, пазваночнікам, а таксама мышцамі. Грудная клетка змяшчае ў сабе грудную поласць (Cavum thoracis), а таксама з-за выгнутасці дыяфрагмы верхнюю частку брушной поласці. Умацаваная ўнутры і звонку на грудной клетцы дыхальная мускулатура забяспечвае дыханне ў сухапутных пазваночных.
Грудная клетка | |
---|---|
![]() | |
Анатамічная лакалізацыя | торакс[d] |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | subclavian artery[d] і міжраберныя артэрыі[d] |
Венозны адток | subclavian vein[d] і intercostal veins[d] |
Злучаецца з | |
![]() | |
Код NCI Thesaurus | C0222762 |
![]() |
Грудная клетка па форме з’яўляецца конусам. Мае дзве адтуліны (апертуры) — верхнюю і ніжнюю. Верхняя адтуліна абмежаваная ззаду целам I груднога пазванка, з бакоў — першымі рэбрамі, спераду дзяржальняй грудзіны. Праз яе ў вобласць шыі выступае вярхушка лёгкага, а таксама праходзяць стрававод, трахея, сасуды і нервы. Ніжняя адтуліна большая за верхнюю, яна абмежаваная целам XII груднога пазванка, XI і XII рэбрамі і реберными дугамі, мечападобным адгалінаваннем і закрываецца дыяфрагмай.
Грудная клетка чалавека некалькі сціснутая, яе пярэднезадні памер значна меншы за папярочны. Форма грудной клеткі залежыць ад полу, целаскладу, фізічнага развіцця і ўзросту.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грудная клетка
- Грудь, в анатомии человека // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.