Грудзі
Грудзі — парныя скураныя ўтварэнні на пярэдняй паверхні грудной клеткі. Яны размешчаныя па баках ад сярэдняй лініі на ўзроўні II-VII рэбраў і маюць памер да 10-12 см у дыяметры, таўшчынёй 3-4 см. У цэнтры залозы знаходзіцца кружок пігментаванай скуры, унутры якога ўтрымліваецца смочка малочнай залозы. Мужчынскія і жаночыя грудзі развівацца з адной і той жа эмбрыялагічнай тканкі. Тым не менш, у перыяд палавога сталення, жаночыя палавыя гармоны, галоўным чынам, эстраген, спрыяюць хуткаму развіццю грудзей, што не сустракаецца ў мужчын у сувязі з больш высокім узроўнем тэстастэрону. У выніку, жаночыя грудзі нашмат большыя ў памерах за мужчынскія, акрамя таго ў жанчын малочныя залозы, што знаходзяцца ў грудзях, здольныя вылучаць малако, якое выкарыстоўваецца для кармлення немаўлят.
Развіццё
правіцьАсноўная марфалагічная структура малочнай залозы чалавека, як жанчыны, гэтак і мужчыны, вызначаецца ва ўнутрычэраўным этапе развіцця. Для дзяўчыны ў перыяд палавога сталення, падчас тэлархэ, гэта значыць стадыі развіцця грудзей, жаночыя палавыя гармоны, галоўным чынам эстрагены, садзейнічаюць росту і развіццю малочных залоз, падчас якой малочныя залозы павялічваюцца ў памерах і аб'ёме, што з'яўляецца этапам развіцця другасных палавых прыкмет. Падчас такога развіцця грудзі часам маюць няроўны памер, і звычайна на левым баку грудзі трохі большыя, гэтая асіметрыя з'яўляецца часовай, і статыстычна пасля палавога развіцця жанчыны набывае сіметрычную форму[1]. Акрамя таго, развіццё грудзей часам можа праходзіць ненармальна, што праяўляецца праз празмерны іх рост — гіпертрафія, альбо недаразвіццё, у дзяўчынак і жанчын, у хлопчыкаў і мужчын парушэннем развіцця з'яўляецца гінекамастыя, якое з'яўляецца следствам біяхімічнага дысбалансу паміж нармальным узроўнем эстрагену і тэстастэрону, мужчынскага гармону[2].
Асіметрыя
правіцьПрыкладна праз два гады пасля наступу палавой сталасці, што вызначаецца першым менструальным цыклам дзяўчыны, гармон эстраген стымулюе рост і развіццё тлушчавай тканіны, з якой складаюцца грудзі. Гэта працягваецца на працягу прыкладна чатырох гадоў да ўсталявання канчатковай формы грудзей, гэта значыць іх памеру і аб'ёму, прыкладна да таго як жанчыне споўніцца 21 год[3]. Каля 90% жаночых грудзей з'яўляюцца асіметрычнымі ў некаторай ступені[3], у памерах, аб'ёме або адносным становішчы адносна цела. Асіметрыя можа выяўляцца ў памерах грудзей, пазіцыя смочкаў, арэолу ці іншых параметраў.
Грудзі з левага боку часцяком з'яўляюцца трохі большымі ў 62% выпадкаў[4]. Гэта звязана з блізкасцю да грудзей сэрца і большай колькасцю артэрый і вен, а таксама з наяўнасцю ў гэтым месцы ахоўнага пласту тлушчу вакол сэрца, якое размешчана пад імі[5]. Да 25% жанчын адчуваюць прыкметную асіметрыю грудзей, пры выкарыстанні бюстгальтара[6][7].
Культурныя аспекты
правіцьУ мастацтве
правіцьУ еўрапейскіх дагістарычных супольнасцях, скульптуры жаночай фігуры з добра выяўленымі або моцна перабольшанымі грудзьмі былі звычайнай з'явай. Тыповым прыкладам з'яўляецца гэтак званая Венера Вілендорфа, адзін з многіх артэфактаў палеаліту з шырокімі сцёгнамі і грудзьмі. Артэфакты, як то міскі, наскальныя малюнкі і святыя статуі з намаляванымі грудзьмі былі зарэгістраваныя ад 15000 да н.э. аж да позняй антычнасці па ўсёй Еўропе, Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Многія жаночыя боствы, якія ўяўлялі сабою каханне і ўрадлівасць былі звязаны з грудзямі і грудным малаком. Фігуры багіні Астарты фінікійскай былі прадстаўлены ў якасці слупоў з вялікай колькасцю грудзей. Ізіда, егіпецкая багіня, якая ўяўляла, сярод многіх іншых рэчаў, ідэальнае мацярынства, часцяком прадстаўлялася як фараон-немаўля, што пацвярджала тым самым боскі статус фараонаў. Нават некаторыя мужчыны-богі, якія з'яўляліся заступнікамі адраджэння і ўрадлівасці, маляваліся часам з грудзьмі, як то рачны бог Хапі, які лічыўся адказным за гадавы разліў Ніла. Жаночыя грудзі таксама займалі важнае месца ў мінойскай цывілізацыі ў выглядзе знакамітай статуэткі багіні змей. У Старажытнай Грэцыі існавала некалькі культаў глыбокай пашаны «Kourotrophos», маці, якае корміць немаўля малаком, у асобе багіні, як то Гаі, Геры і Артэміды. Пакланенне бажаствам, якія сімвалізавалі жаночыя грудзі, у Грэцыі сталі менш распаўсюджанымі ў I тысячагоддзі. Папулярнае пакланенне багіням-жанчынам значна знізіліся падчас уздыму грэчаскіх гарадоў-дзяржаў, што было спадкавана пазней і Рымскай імперыяй[8].
У сярэдзіне I тысячагоддзя да нашай эры, грэчаская культура перажыла паступовае змяненне ва ўспрыманні жаночых грудзей. Жанчыны ў мастацтве былі пакрыты адзеннем ад самай шыі, у тым ліку жаночая багіня Атэна, заступніца Афінаў, якая прадстаўляла сабой гераічныя намаганні. Выключэннем з'яўлялася толькі багіня кахання Афрадыта, якая часцяком малявалася цалкам аголенай, аднак у позах, якія павінны былі адлюстраваць сарамлівасць і сціпласць. Нягледзячы на тое, што аголеныя мужчыны ў Старажытнай Грэцыі намаляваныя стоячы ў поўны рост, большасць аголеных жанчын у грэчаскім мастацтве, як правіла, маляваліся з прыкрытымі тканінай грудзямі[9].
Сексуальная характарыстыка
правіцьУ некаторых культурах грудзі адыгрываюць некаторую ролю ў чалавечай сексуальнай актыўнасці. Грудзі, і асабліва смочкі, з'яўляюцца аднымі з эрагенных зон жанчыны. Яны адчувальныя да дакранання, паколькі маюць мноства нервовых канчаткаў, а таксама раздражнення рукамі альбо языком і зубамі да альбо падчас палавога акту. Некаторыя жанчыны могуць дасягнуць аргазму пры працяглым такім уздзеяннем на грудзі. У старажытнай індыйскай працы «Камасутра», лёгкія драпіны на грудзях цвікамі і пакусванні зубамі лічацца эратычнымі[10]. Пры сексуальным узбуджэнні павялічваецца і памер грудзей, вянозная сетка грудзей становяцца больш прыкметнай, а смочкі становяцца больш цвёрдымі. У параўнанні з іншымі прыматамі, чалавечыя грудзі прапарцыйна больш вялікі на працягу ўсяго жыцця дарослых жанчын. Некаторыя вучоныя мяркуюць, што яны, магчыма, развілася як візуальны сігнал палавой сталасці і пладавітасці[11].
Многія людзі лічаць, што грудзі з'яўляюцца адным з важкіх аспектаў жаночага цела, з эстэтычнага і эратычнага пункту гледжання. Паводле даследаванняў, якія былі праведзены ўніверсітэтам Вікторыі ў Уэлінгтане, грудзі часцяком з'яўляюцца першым на што мужчыны звяртаюць увагу ў жанчыне, і на гэту частку цела яны глядзяць на працягу больш доўгага часу, чым на іншыя часткі цела[12]. Аўтары даследавання першапачаткова меркавалі, што прычына гэтага звязана з эндакрыналогіяй, бо больш вялікія грудзі паказваюць больш высокі ўзровень эстрагену і большую нараджальнасць[12][13], але даследчыкі заявілі, што «мужчыны могуць глядзець часцей на грудзі, таму што яны проста добры выглядаюць эстэтычна, незалежна ад памеру»[12].
Многія людзі лічаць выгляд голых жаночых грудзей эратычным, і яны могуць выклікаць павышанае сексуальнае жаданне мужчын у некаторых культурах. Некаторыя людзі праяўляюць павышаную сексуальную цікавасць да жаночых грудзей, што можа разглядацца як фетыш грудзей[14].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Loughry CW et al (1989). «Breast Volume Measurement of 598 Women using Biostereometric Analysis». Annals of Plastic Surgery 22 (5): 380–385. doi:10.1097/00000637-198905000-00002. PMID 2729845.
- ↑ Olson, James Stuart (2002). «Bathsheba's Breast: Women, Cancer and History». Baltimore: The Johns Hopkins University Press. p. 109. ISBN 978-0-8018-6936-5. OCLC 186453370.
- ↑ а б Goddard, Kay (May 10, 2011). «I May Have Been the Ultimo Bra Girl, but One of my Breasts was a B-cup and the other was a D». The Daily Mail.
- ↑ Losken A, Fishman I, Denson DD, Moyer HR, Carlson GW (December 2005). «An objective evaluation of breast symmetry and shape differences using 3-dimensional images». Annals of Plastic Surgery 55 (6): 571–5. doi:10.1097/01.sap.0000185459.49434.5f. PMID 16327452.
- ↑ Ivens Sarah. «Life's a balancing act when you've an uneven bosom». DailyMail.uk.
- ↑ «Breast Development» Архівавана 25 снежня 2010.. Massachusetts Hospital for Children.
- ↑ «Asymmetric Breasts» Архівавана 7 жніўня 2011.. Channel 4.
- ↑ Yalom (1998) see Eva Keuls (1993), «Reign of the Phallus: Sexual Politics in Ancient Athens». pp. 9–16;
- ↑ Hollander, «Anne Seeing through Clothes». University of California Press, Berkeley. 1993, p. 6. ISBN 978-0-520-08231-1
- ↑ «Sir Richard Burton's English translation of Kama Sutra». Sacred-texts.com.
- ↑ Anders Pape Møller et al. (1995). «Breast asymmetry, sexual selection, and human reproductive success». Ethology and Sociobiology 16 (3): 207–219. doi:10.1016/0162-3095(95)00002-3.
- ↑ а б в «Scientific proof that men look at women's breasts first and their face is almost last». The Daily Telegraph
- ↑ «Hourglass figure fertility link». BBC News.
- ↑ Hickey, Eric W. (2003). «Encyclopaedia of Murder and Violent Crime». Sage Publications Inc. ISBN 0-7619-2437-X
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грудзі
- Пухліна грудзей