Плошча Калініна (Санкт-Пецярбург)

Плошча Калініна — плошча ў Калінінскім раёне Санкт-Пецярбурга. Утворана перасячэннем Кандрацьеўскага і Палюстраўскага праспектаў, Лабараторнай вуліцы і завулка Усыскіна.

Плошча Калініна
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Населены пункт Санкт-Пецярбург
Назва ў гонар Міхаіл Іванавіч Калінін
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктурнай дамінантай плошчы з’яўляецца пабудаваны ў 1933—1935 гг. па праекце архітэктараў А. І. Гегела і Д. Л. Крычаўскага найбуйнейшы на той час у горадзе кінатэатр «Гігант». У 1990-я гады ў будынку было размешчана казіно сеткі «Джэкпот», а пасля забароны ігральнага бізнесу канцэртная зала «Гігант-Хол» і іншыя арганізацыі. У другой палове другога дзесяцігоддзя XXI стагоддзя там знаходзіцца супермаркет сеткі «Перекрёсток».

5 студзеня 1946 года на плошчы, перад кінатэатрам «Гігант», былі пакараныя праз павешанне нямецкія ваеннапалонныя, асуджаныя за знішчэнне мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У 1947—1955 гадах па абодвух баках ад кінатэатра па праекце архітэктараў А. К. Барутчава, Л. Н. Ліндрота і Н. І. Іофэ былі пабудаваны два пяціпавярховыя дамы з каланадамі ў верхніх паверхах (Кандрацьеўскі прасп., 31 і 42).

27 снежня 2017 года ў камеры захоўвання рэчаў крамы сеткі «Перекрёсток» у будынку былога кінатэатра «Гігант» быў здзейснены выбух.

З 1916 па 2002 год на плошчы размяшчалася трамвайнае кольца.

Літаратура

правіць
  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1