Плошча Народнага Сходу
Плошча Народнага Сходу (балг.: площад „Народно събрание“) — паўкруглая плошча ў Сафіі, размешчаная ва ўсходняй частцы бульвара Цара-Вызваліцеля.
Названа ў гонар будынка Народнага Сходу, які стаіць на паўночным баку плошчы. У цэнтры плошчы Народнага Сходу ўзвышаецца конная статуя Аляксандра II — помнік Цару-Вызваліцелю, які быў пастаўлены рускаму цару за дапамогу, аказаную Балгарыі ў барацьбе за незалежнасць ад Асманскай імперыяй.
Плошча выбрукавана жоўтай цэглай. У Сафію яе даставілі ў якасці падарунку ад аўстра-венгерскага імператара да вяселля балгарскага цара.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Народнага Сходу