Пляценьплеценая агароджа з дубцоў, галін і будаўнічых матэрыялаў аналагічнай канструкцыі.

Гарызантальны пляцень у польскім Музеі народнай архітэктуры ў горадзе Санак
Вертыкальны пляцень там жа

Пляцень можна зрабіць як гарызантальны, так і вертыкальны. У першым выпадку галіны пераплятаюць праз убітыя ў зямлю слупы. У другім — да слупоў прымацоўваюць тры гарызантальныя жэрдкі, паміж якімі ў далейшым прапускаюць то спераду, то ззаду дубцы. Чым таўсцейшыя дубцы, тым большая адлегласць павінна быць паміж апорнымі слупамі або жэрдкамі[1]. Платы служаць 3-6 гадоў.

Для перапляцення бярэцца малады параснік любых кустоў таўшчынёй 2-5 см. Звычайна пляцень вырабляюць з вярбы[2][3]; добра падыходзяць таксама, напрыклад, дубцы ляснога арэха або чарнаплоднай рабіны[4]. Галіны павінны быць зрэзаныя ў дзень пляцення, паколькі калі яны высахнуць, то могуць пачаць ламацца пры перапляценні. Галіны могуць як ачышчацца ад кары, так і не. Для паляпшэння пляцення пажадана замачыць галіны ў вадзе на некалькі гадзін.[5]

Дэкаратыўныя плятні могуць быць упрыгожаны падпорнымі сценкамі, вазонамі, кашпо і інш. малымі архітэктурнымі формамі. Таксама яны могуць візуальна гарманаваць з плеценай садовай мэбляй[2].

Платы, абмазаныя глінай і інш., выкарыстоўваліся як будаўнічы матэрыял пры будаўніцтве дамоў (напрыклад, мазанак), запруд[6] і інш.

Зноскі

  1. Декоративные заборчики и плетни // Садовые постройки и конструкции. — М.: АСТ, 2013. — С. 36-41. — 48 с. — (Сделай сам). — ISBN 978-5-17-079213-9.
  2. а б Украшаем сад своими руками. Практичные советы для бережливых садоводов / Сост. С. П. Кашин. — М.: РИПОЛ классик, 2015. — С. 279—280. — 320 с. — (Антикризисная дача). — ISBN 978-5-386-08468-4.
  3. Звонарев Н. Изгороди и заборы своими руками. — 2015. — 363 с. — (Советы от Михалыча). — ISBN 5457039862, ISBN 9785457039865.
  4. Шухман Ю. Загородный участок с нуля. — 2016. — (Строим быстро и с умом). — ISBN 5457604209, ISBN 9785457604209.
  5. Воронова О. В. Новые идеи для красивого сада. — М.: Эксмо, 2011. — С. 158. — 288 с. — ISBN 978-5-699-48367-9.
  6. Матусевич В. А. Выправление рек. — Речной транспорт, 1949. — 254 с.