Кашпо
Кашпо (ад фр.: cache-potcache-pot, літар. «хаваць гаршчок») — дэкаратыўны посуд без адтулін у ніжняй частцы, унутр якога ставіцца гаршчок з раслінай.
Кашпо для памяшканняў часцей за ўсё вырабляюць з пластмасы, дрэва, металу, лазы або керамікі — тэракоты, маёлікі. Для вуліцы або халодных памяшканняў выкарыстоўваюць марозаўстойлівыя матэрыялы — фаянс або шамот.
У кашпо няма традыцыйных для звычайных кветкавых гаршкоў дрэнажных адтулін, таму непасрэдна ў яго расліны практычна не высаджваюць, выкарыстоўваючы толькі ў дэкаратыўных мэтах — прыгажосцю аздаблення некаторыя кашпо не саступаюць вазам. А калі высаджваюць, то асаблівую ўвагу варта надаваць правільнаму складанню дрэнажнай часткі.
Літаратура
правіць- Локшина С. М. Краткий словарь иностранных слов. — издание 10-е, стереотипное. — М.: Русский язык, 1988. — 632 с. — ISBN 5200003113.