Плімуцкі дзяржаўны ўніверсітэт
Плімуцкі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Plymouth State University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Плімут, штат Нью-Гэмпшыр, ЗША.
Плімуцкі дзяржаўны ўніверсітэт (PSU) | |
---|---|
англ.: Plymouth State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Plymouth State University |
Заснаваны | 1871 |
Студэнты | 4 491[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Плімут, Нью-Гэмпшыр, ЗША |
Сайт | plymouth.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучэльня была заснавана як Плімуцкая нармальная школа ў 1871 годзе. З таго часу яна ператварылася ў педагагічны каледж, дзяржаўны каледж і, нарэшце, у дзяржаўны ўніверсітэт у 2003 годзе.
У цяперашні час універсітэт мае 19 акадэмічных дэпартаментаў. У кожным дэпартаменце ёсць некалькі розных варыянтаў навучання і адукацыйных праграм. Самыя папулярныя спецыяльнасці — бізнес і адукацыя. Іншыя папулярныя спецыяльнасці ўключаюць фізічнае выхаванне, навукі аб здароўі, мастацтва, сацыяльныя навукі, псіхалогію і камунікацыі.
З восені 2017 года ўніверсітэт перайшоў на «кластарную мадэль» з сямю міждысцыплінарнымі напрамкамі замест традыцыйных факультэтаў або каледжаў.
Кластары:
- Мастацтва і тэхналогіі
- Адукацыя, дэмакратыя і сацыяльныя змены
- Даследаванне і адкрыццё
- Здароўе і ўзбагачэнне чалавека
- Інавацыі і прадпрымальніцтва
- Справядлівасць і бяспека
- Турызм, экалогія і ўстойлівае развіццё
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плімуцкі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Зноскі
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.