Польская па́ртыя (ням.: Polnische Partei) — палітычная партыя Германскай імперыі і вольнага горада Данцыга. Прадстаўляла інтарэсы польскай меньшасці ў Германіі, была самай буйной партыяй этнічных меншасцей[1].

Польская партыя
Дата заснавання 1871

Гісторыя Правіць

Партыя вяла свой пачатак з нацыянальных аб’яднанняў, якія былі створаныя падчас рэвалюцыі 1848 года, але фармальна яна была створана, калі ў 1871 годзе быў абраны першы Рэйхстаг[1]. Партыя атрымала 13 месцаў на выбарах, гэта была найменшая колькасць месцаў у Рэйхстагу да Першай сусветнай вайны. Найлепшыя паказчыкі былі на выбарах у 1907 годзе, калі партыя атрымала 20 месцаў[2].

Пасля вайны і страты тэрыторый, дзе дамінавалі палякі, новастворанай Польшчы, партыя спыніла сваё існаванне[3].

Ідэалогія Правіць

Партыя выступіла супраць палітыкі ўрада па германізацыі і секулярызацыі, імкнучыся абараніць правы палякаў, якія пражывалі ў Германскай імперыі. Партыя звычайна саюзнічала з партыяй Цэнтра і іншымі партыямі меншасцей[3].

Зноскі

  1. а б Vincent E McHale (1983) Political parties of Europe, Greenwood Press, С. 428 ISBN 0-313-23804-9
  2. McHale, С. 434
  3. а б McHale, С. 429

Літаратура Правіць

  • Kola Polskie – Polnische Fraktionen im preußischen Landtag und im Reichstag 1849-1918. In: Dieter Fricke u. a. (Hrsg.): Lexikon zur Parteiengeschichte. Die bürgerlichen und kleinbürgerlichen Parteien und Verbände in Deutschland (1789-1945), Bd. 3, Leipzig 1985, 258–267.
  • Albert S. Kotowski: Zwischen Staatsräson und Vaterlandsliebe: Die polnische Fraktion im Deutschen Reichstag 1871–1918. Düsseldorf, 2007

Спасылкі Правіць