Поля Кобрын

пісьменніца

Паўліна (Поля) Кобрын (дзявочае прозвішча: Сягал; 1875, Беласток — 29 жніўня 1961, Нью-Ёрк) — яўрэйская перакладчыца, пісьменніца, драматург.

Поля Кобрын
פּאַולינאַ קאָברין [ סעגאַל ]
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1875
Месца нараджэння
Дата смерці 29 жніўня 1961(1961-08-29)
Месца смерці
Муж Лявон Кобрын
Прафесійная дзейнасць

Атрымала яўрэйскую і свецкую адукацыю, скончыла курс 6-класнай гімназіі. У пачатку 1890-х гадоў пераехала ў Амерыку. У 1893 выйшла замуж за Лявона Кобрына. Некаторы час працавала ў магазіне, у апошнія гады мела свой магазін.

Змяшчала апавяданні-мініяцюры ў газетах (Цукунфт, Абенд-блат). 7 лютага 1913 на сцэне тэатра Novelty ў Нью-Ёрку паказана ейная драма ў чатырох дзеях «Трагедыя жанчыны». Тэатр належаў Сары Адлер, яна ж выконвала ролю Лізы Эпштэйн. 29 студзеня 1926 у лонданскім Павільён-тэатры паказана камедыя ў чатырох дзеях «Ві м’ерціт а ман» (Як вучыць мужа). Пераклад з іншай мовы. Тэатр размяшчаўся ў яўрэйскім раёне Вайтчэпель

Пераклала на ідыш вялікі рад твораў іншых літаратур, у тым ліку Л.Талстога, Мапасана. Усё выдавалася пад імем Лявона Кобрына. Выйшлі раманы «Санін» Арцыбашава, «Злачынства і пакаранне» Дастаеўскага, «Уваскрэсенне» Талстога, «Les Misérables» Гюго, празаічныя творы Тургенева, Чэхава, Заля, Горкага. Трэба думаць, гэтыя пераклады часткова ці поўнасцю належаць ёй.

Падрыхтавала пасмяротныя выданні твораў мужа са сваімі прадмовамі.

Нарадзіла сына Натана і дзвюх дачок, Лору і Стэлу, мела 4 унукаў.

Цэля Зільберцвайг успамінала, што Поля Кобрын была невысокая, худая, з густымі, ужо сівымі валасамі, з мудрым пранізлівым поглядам вялікіх вачэй.

Назвы твораў

правіць
  • די טראַגעדיע פון ​​אַ פרוי
  • װי מ'ערציט א מאן

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Залман Зільберцвайг. Слоўнік яўрэйскага тэатра. Том 4 en
  • Kobrin, Paulina