Помнікі неаліту на Аркнейскіх астравах

Помнікі неаліту на Аркнейскіх астравах — група помнікаў, якія размешчаны на востраве Мэйнлэнд у Аркнейскім архіпелагу на поўначы Шатландыі і датуюцца 3000-2000 гадамі да н.э. Гэтыя помнікі неаліту даюць уяўленне пра культурныя дасягненні таго часу[1].

Помнікі неаліту на Аркнейскіх астравах*
Heart of Neolithic Orkney**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна  Вялікабрытанія
Тып культурны
Крытэрыі i, ii, iii, iv
Спасылка 514rev
Рэгіён*** Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1999  (23 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Шэсць асноўных помнікаў былі ўключаны ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА 2 снежня 1999 года. На плане кіравання аб'ектам, прынятым у 2001 годзе, Уотч-Стоўн і Барнхаўз-Стоўн былі далучаны да помніка «Камяні Стэнес»[2]:стар.5.

Апісанне аб'ектаў правіць

Група помнікаў складаецца з[1]:

 
Уотч-Стоўн
 
Мейсхау
 
Круг Бродгара

Камяні Стэнес уяўляюць сабой чатыры захаваныя камяні з 11 (ці 12) першапачатковых камянёў, размешчаныя ў форме эліпса дыяметрам 30-32 м. Камяні былі пастаўлены паміж 3100 і 2900 гадамі да н.э. Самы высокі з захаваных камянёў дасягае 5,7 метраў. Камяні з'яўляюцца адным з самых ранніх прыкладаў стварэння каменных кругоў. Частка элементаў круга была выкарыстана паўторна праз тры тысячы гадоў пасля яго з'яўлення, што пацвярджаецца знаходкамі ў паселішчы Барнхаўз непадалёк. Барнхаўз-Стоўн — маналітны камень вышынёй 3 метра, размешчаны недалёка ад Мейсхау. Камень стаіць на адной лініі з уваходам у пахавальную камеру ў кірунку да зімовага світанку (паўднёваму захаду) на адлегласці 0,8 км і бачны з камеры. Уотч-Стоўн — камень на мосце Бродгар, вертыкальны маналіт вышынёй 5,6 метра. У 1930 годзе быў знойдзены фундамент другога каменя за 12,8 метраў ад першага[2]:стар.13.

Мейсхау з'яўляецца вялікай пахавальнай камерай эпохі неаліту. Курган вышынёй звыш 7 метраў і дыяметрам 35 метраў быў узведзены 5000 гадоў назад на штучнай платформе. Вакол кургана знаходзіцца роў шырынёй 14 м і глыбінёй 2 м. Некаторыя камяні, выкарыстаныя пры будаўніцтве, важаць да 30 тон[2]:стар.12. Мейсхау з'яўляецца аб'ектам археалагічных даследаванняў з 1861 года[2]:стар.13.

Скара-Брэй — паселішча на краю заліва Скейл, якое датуецца 3100-2500 гадамі да н.э. Частка паселішча была разбурана морам. Яно было выяўлена пасля моцнага шторму ў 1850 годзе. Паводле меркавання сучасных навукоўцаў, існуюць рэшткі паселішча на паўднёвым усходзе[2]:стар.14.

Круг Бродгара, адно з самых добра захаваных мегалітычных кольцаў Брытанскіх астравоў (захавалася 36 з 60 камянёў). Дыяметр круга — 104 метра. Вакол кольца размешчаны роў шырынёй 10 м і глыбінёй 3,4 м, частка якога была разбурана ў 1973 годзе. У раёне кольцаў знаходзіцца 13 курганоў неаліту і бронзавага веку[2]:стар.14.

Ахова аб'екта правіць

 
Круг Бродгара, знак Сусветнай спадчыны

У 1998 годзе разам з намінацыяй аб'ектаў было складзена чатыры планы кіравання для розных элементаў, якія былі аб'яднаны ў 2000 годзе і апублікаваны ў сакавіку 2001 года пасля публічных кансультацый[2]:стар.11.

Складзены ў 2008 годзе план па кіраванні аб'ектамі аб'ядноўвае працу партнёраў: Гістарычнай Шатландыі, Савета Аркнейскіх астравоў, Прыроднай спадчыны Шатландыі і Каралеўскага таварыства абароны птушак. План разглядае пытанні кіравання тэрыторыяй у бліжэйшыя пяць гадоў, доўгатэрміновае планаванне на наступныя 30 гадоў, а таксама праводзіць ацэнку кіравання аб'ектам з моманту прыняцця яго ў лік аб'ектаў Сусветнай спадчыны[2]:стар.5.

Фармальна, перагляд плана прызначаны на 2012—2013 гады[2]:стар.12.

Зноскі

  1. а б Heart of Neolithic Orkney (англ.)(недаступная спасылка). ЮНЕСКА. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2012. Праверана 7 мая 2010.
  2. а б в г д е ё ж з HEART OF NEOLITHIC ORKNEY WORLD HERITAGE SITE (англ.)(недаступная спасылка). Historic Scotland. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2013. Праверана 7 мая 2010.