Помнік АМАПу (Віцебск)

Помнік Атраду міліцыі асобнага прызначэння (АМАП) — памятны знак, усталяваны 16 лістапада 2018 года ў Віцебску.

На помніку ўсталяваны беркут і шыльда з дэвізам «Законнасць, гонар, адвага». Аўтарам кампазіцыі з выявай арла-беркута — сімвала Атрада міліцыі асаблівага прызначэння — стаў віцебскі скульптар Сяргей Сотнікаў.

Памятны знак з’явіўся напярэдадні 30-годдзя спецпадраздзялення міліцыі, якое адзначаецца 22 лістапада. Яго ўстанавілі на ўскраіне горада — каля дома № 2 на Старабабінавіцкім тракце, дзе базуецца Віцебскі абласны АМАП[1].

Зноскі

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.