Помнік Вызвалення (Гарадок)

Помнік вызвалення — помнік помнік у Гарадку (Беларусь), знаходзіцца на перакрыжаванні вуліцы К. Маркса з вуліцай Пралетарскай.

Помнік
Помнік вызвалення
55°27′45″ пн. ш. 29°59′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гарадок
Дата заснавання 1975
Дата пабудовы 1975 год
Map

Гісторыя

правіць

Камандаванне нямецкіх войск надавала вялікае значэнне Гарадку як важнаму апорнаму пункту на Віцебскім напрамку. На подступах да горада былі створаны 4 лініі ўмацаванняў, сцягнуты буйныя сілы. Да войск 3-й танкавай і паўднёвага крыла 16-й армій, якія абаранялі гарадоцкі выступ, гітлераўцы перакінулі 2 пяхотныя дывізіі з-пад Ленінграда, 5 пяхотных і 1 танкавую дывізію з паўднёвага крыла групы армій «Цэнтр». Горад вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ходзе Гарадоцкай наступальнай аперацыі (13—31 снежня 1943 года) войскамі правага крыла 1-га Прыбалтыйскага фронту. Да 21 снежня 1943 года савецкія войскі авалодалі 2 знешнімі лініямі абароны нямецкіх войск і выйшлі на рубеж возера Кашо, рэк Гаражанка і Пальмінка. 23 снежня была прарвана і 3-я лінія абароны. У ноч на 24 снежня 83-я гвардзейская і 26-я гвардзейская стралковыя дывізіі з захаду, 11-я гвардзейская з усходу і 5-я гвардзейская стралковыя дывізіі з поўначы пайшлі на штурм Гарадка. У выніку цяжкіх баёў апоўдні 24 снежня горад быў вызвалены.

Часцям і злучэнням, якія вызначыліся ў баях за Гарадок: 5-й, 11-й, 26-й Усходне-Сібірскай, 83-й гвардзейскім Чырванасцяжным стралковым дывізіям, 10-й гвардзейскай танкавай брыгадзе, 545-у мінамётнаму, 523-у карпусному артылерыйскаму, 488-у гарматна-артылерыйскаму палкам, 2-й гвардзейскай Чырванасцяжнай мінамётнай дывізіі, 259-й знішчальнай авіядывізіі, 17-й знішчальнай процітанкавай артылерыйскай брыгадзе, 6-му гвардзейскаму інжынернаму батальёну — нададзены ганаровыя найменні «Гарадоцкіх».

Помнік

правіць

У 1975 годзе у гонар вызвалення горада ад нямецкіх войскаў пастаўлены помнік — V-падобная двухгранная стэла. У цэнтры яе аб’ёмная выява пяціканцовай зоркі, у завяршэнні — 12 пліт з назвамі часцей і злучэнняў, якія вызвалялі горад. Абапал стэлы — 2 гарызантальныя бетонныя блокі з надпісамі-інфармацыяй.

Літаратура

правіць
  • Помнік Вызвалення // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 204.