Помнік Надзеі Якаўлеўне Харчанка

Помнік Надзеі Якаўлеўне Харчанка — помнік у горадзе Лагойску, Беларусь.

Помнік
Помнік Надзеі Якаўлеўне Харчанка
54°12′04,30″ пн. ш. 27°50′47,40″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Лагойск
Скульптар Сяргей Міхайлавіч Вакар
Дата заснавання 1974
Дата пабудовы 1974 год

ГісторыяПравіць

У 1974 годзе ў Лагойску на ўшанаванне памяці партызанкі Надзеі Якаўлеўны Харчанка пастаўлены помнік (партрэтны бюст). Скульптар помніка Сяргей Міхайлавіч Вакар.

Апісанне помнікаПравіць

Помнік зроблены з бетона (агульная вышыня 3,4 м, пастамента 2,4 м). Бюст партызанкі ўстаноўлены на высокім чатырохгранным пастаменце. Пластыка пагруднага партрэта лаканічная і выразная.

У гордай паставе, павароце галавы, смелым позірку, моцна сціснутых вуснах – цвёрдая воля і мужнасць. Рэзкая мадэліроўка рысаў твару змякчаецца пластыкай коратка падстрыжаных хвалістых валасоў, прапрацоўкай фактуры світэра.

Ад стылабата помніка разыходзяцца сцежкі, выкладзеныя шэрымі бетоннымі плітамі і абсаджаныя дэкаратыўнымі кустамі[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Помнік Харчанка Надзеі Якаўлеўне // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. – Мінск, 1987. Кн. 1.- С. 244.
  • Сасноўскі, Б. На высокім пастаменце / Б.Сасноўскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1986. – № 4. – С. 10.