Помнік Савецкай арміі (Сафія)

у г. Сафія

Помнік Савецкай арміі — манумент у гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў у Сафіі, сталіцы Балгарыі. Усталяваны ў 1954 годзе ў гонар дзесятай гадавіны вызвалення Балгарыі ад фашысцкіх акупантаў. Асноўная ідэя манумента — удзячнасць балгарскага народа савецкім воінам-вызваліцелям.

Манумент
Помнік Савецкай арміі
балг.: Паметник на Съветската армия
42°41′25,50″ пн. ш. 23°20′04,72″ у. д.HGЯO
Краіна  Балгарыя
Горад Сафія
Архітэктар архітэктар Дз. Мітаў
Дата заснавання 1954
Будаўніцтва 19521954 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

 
Гарэльефы помніка Савецкай Арміі ў Сафіі

Помнік уяўляе сабой фігуру савецкага салдата, які трымае пісталет-кулямёт Шпагіна, з двух бакоў каля яго стаяць мужчына і жанчына — адпаведна, сялянка і працоўны з Балгарыі. Мемарыяльны комплекс у цэлым уключае і іншыя скульптурныя кампазіцыі каля падножжа манумента.

Помнік размешчаны ў самым цэнтры Сафіі, на бульвары Цара-Вызваліцеля, паміж Арловым мостам і Сафійскім універсітэтам, у пачатку Барысаўскага сада. Калі глядзець на помнік з боку бульвара, яго можна ўбачыць на фоне гары Вітоша.

Гісторыя правіць

Рашэнне аб будаўніцтве манумента было прынята 4 кастрычніка 1949 года на з'ездзе Балгарскай камуністычнай партыі. Урад Балгарыі на чале з прэм'ер-міністрам Васілам Каларавым распарадзіўся падрыхтаваць праект помніка. Першы камень у падмурак манумента быў закладзены 5 ліпеня 1952 года, а ўрачыстае адкрыццё адбылося ў 1954 годзе ў прысутнасці савецкай дэлегацыі, якую ўзначальваў маршал Сяргей Бірузоў.

Помнік спраектаваны творчым калектывам пад кіраўніцтвам скульптара Івана Фунева і архітэктара Данча Мітава. Аўтарскі калектыў: архітэктары Данча Мітаў, Іван Васілеў, Любень Нейкаў і Барыс Кітанаў; скульптары Іван Фунеў, Любамір Далчаў, Мара Георгіева, Васка Эмануілава, Васіл Зідараў і Пётр Дойчынаў; мастак-графік Барыс Ангелушаў.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць