Помнік Сталіну (Будапешт)

(Пасля перасылкі з Помнік Сталіну, Будапешт)

Помнік Сталіну ў Будапешце — цэнтральны скульптурны твор Будапешта да 1956 года. Быў усталяваны ў снежні 1951 года як падарунак венгерскага народа да сямідзесяцігоддзя Іосіфа Сталіна (21 снежня 1949 года). Разбураны 23 кастрычніка 1956 года падчас Венгерскага паўстання 1956 года.

Помнік
Помнік Сталіну
Sztálin-szobor
Помнік Сталіну ў Будапешце, 2 студеня 1952 года
Помнік Сталіну ў Будапешце, 2 студеня 1952 года
47°30′41″ пн. ш. 19°04′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Венгрыя
Горад Будапешт
Скульптар Мікуш Шандор
Дата заснавання снежань 1951
Будаўніцтва 19491951 гады
Дата скасавання 23 кастрычніка 1956
Матэрыял граніт, бронза
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік пасля дэмантажу, 23 кастрычніка 1956 года
Галава помніка

Гісторыя

правіць

Помнік быў узведзены на ўскрайку гарадскога парку. Вышыня помніка разам з пастаментам — 25 метраў. Бронзавая статуя Сталіна была ў восем метраў у вышыню. Сталін быў прадстаўлены прамоўцам. Аўтар помніка — венгерскі скульптар Шандар Мікуш. Помнік быў створаны ў класічны перыяд сацыялістычнага рэалізму.

23 кастрычніка 1956 года паўстанцы разбурылі статую, пакінуўшы на пастаменце толькі боты, у якія быў усталяваны венгерскі сцяг. Бронзавы напіс «Правадыр, настаўнік і лепшы сябар венгерскага народа» быў збіты з пастамента.

Пасля падзей 1956 года апусцелы пастамент быў рэканструяваны і доўгі час выкарыстоўваўся як урадавая трыбуна пры правядзенні святочных шэсцяў і дэманстрацый.

У пачатку 1990-х гадоў рэшткі пастамента-трыбуны былі канчаткова дэмантаваныя.

У 2006 годзе ў парку скульптур эпохі сацыялізму ў Будапешце (Memento Park) у паменшаным выглядзе былі пабудаваны цагляны пастамент і ніжняя частка скульптуры — боты Сталіна.