Помнік Сталіну (Будапешт)
Помнік Сталіну ў Будапешце — цэнтральны скульптурны твор Будапешта да 1956 года. Быў усталяваны ў снежні 1951 года як падарунак венгерскага народа да сямідзесяцігоддзя Іосіфа Сталіна (21 снежня 1949 года). Разбураны 23 кастрычніка 1956 года падчас Венгерскага паўстання 1956 года.
Помнік | |
Помнік Сталіну | |
---|---|
Sztálin-szobor | |
| |
47°30′41″ пн. ш. 19°04′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Венгрыя |
Горад | Будапешт |
Скульптар | Мікуш Шандор |
Дата заснавання | снежань 1951 |
Будаўніцтва | 1949—1951 гады |
Дата скасавання | 23 кастрычніка 1956 |
Матэрыял | граніт, бронза |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПомнік быў узведзены на ўскрайку гарадскога парку. Вышыня помніка разам з пастаментам — 25 метраў. Бронзавая статуя Сталіна была ў восем метраў у вышыню. Сталін быў прадстаўлены прамоўцам. Аўтар помніка — венгерскі скульптар Шандар Мікуш. Помнік быў створаны ў класічны перыяд сацыялістычнага рэалізму.
23 кастрычніка 1956 года паўстанцы разбурылі статую, пакінуўшы на пастаменце толькі боты, у якія быў усталяваны венгерскі сцяг. Бронзавы напіс «Правадыр, настаўнік і лепшы сябар венгерскага народа» быў збіты з пастамента.
Пасля падзей 1956 года апусцелы пастамент быў рэканструяваны і доўгі час выкарыстоўваўся як урадавая трыбуна пры правядзенні святочных шэсцяў і дэманстрацый.
У пачатку 1990-х гадоў рэшткі пастамента-трыбуны былі канчаткова дэмантаваныя.
У 2006 годзе ў парку скульптур эпохі сацыялізму ў Будапешце (Memento Park) у паменшаным выглядзе былі пабудаваны цагляны пастамент і ніжняя частка скульптуры — боты Сталіна.