Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Віцебск)

(Пасля перасылкі з Помнік У. І. Леніну, Віцебск)

Помнік У. І. Леніну — помнік, знаходзіцца на плошчы імя Леніна, каля будынка абласной філармоніі.

Помнік
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну
Помнік У. І. Леніну каля будынка абласной філармоніі
Помнік У. І. Леніну каля будынка абласной філармоніі
55°12′08″ пн. ш. 30°12′29″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Г. Арапаў і М. Алешчанка
Архітэктар П. Юрчанка
Дата заснавання 1956
Дата пабудовы 1956 год
Map

Пастаўлены ў 1956 годзе на месцы знішчанага ў гады Вялікай Айчыннай вайны (першы помнік Леніну быў пастаўлены ў горадзе ў 1930 г.). Аўтары — скульптары Г. Арапаў і М. Алешчанка, архітэктар П. Юрчанка. Матэрыялы — бронза і чорны мармур; агульная вышыня помніка 9,6 м, вышыня фігуры 4,4 м.

Скульптурная фігура У. I. Леніна ва ўвесь рост пастаўлена на чатырохгранны пастамент са ступеньчатым стылабатам, які абліцаваны лабрадарытавымі плітамі. У правай сагнутай руцэ кепка, левая выцягнута ўперад: У. I. Ленін выступае з прамовай. Помнік удала ўпісваецца ў архітэктурны ансамбль плошчы.

Літаратура правіць

  • Ленину В. И. памятники // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.].- Мн., 1988. — С. 220.
  • Церашчатава, В. В. Помнік Леніну / В. В. Церашчатава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 78—79.

Спасылкі правіць