Помнік камсамольцам (Полацк)

Помнік камсамольцам — помнік у Полацку. Знаходзіцца помнік камсамольцам на праспекце Францыска Скарыны.

Помнік
Помнік камсамольцам
55°29′03″ пн. ш. 28°47′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Полацк
Дата пабудовы 1968 год
Map

Гісторыя правіць

Помнік камсамольцам быў узведзены ў 1968 годзе да 50-годдзя УЛКСМ па праекце скульптараў Г. Патапава і В. Паташнікава.

Апісанне помніка правіць

 
 

Помнік уяўляе сабой бетонную гарызантальна выцягнутую стэлу, на якой у тэхніцы контурнага рэльефу створана шэсць сюжэтных кампазіцый: 5 сюжэтаў на фасаднай плоскасці, адзін на тыльнай. Выявы рознамаштабныя, разгортваюцца па гарызанталі на розных узроўнях. На фасаднай плоскасці: постаці маладых чырвонаармейцаў і дзяўчыны; сцэны – расставанне юнака з маці і каханай, салдаты грамадзянскай вайны ідуць у бой; сюжэт «Нашы сучаснікі» – на фоне індустрыяльнага пейзажу выявы галоў юнака, дзяўчыны і салдата; побач у імклівым руху ва ўвесь рост фігуры салдата, матроса, дзяўчыны, юнака і маладога вучонага. Кампазіцыю завяршаюць алегарычная фігура Маці-Радзімы (у нацыянальным беларускім адзенні з дзіцём на руках) і выява воіна-пераможцы ў Вялікай Айчыннай вайне. На тыльным боку – выявы жанчыны ў жалобе і 5 салдат. Побач са стэлай з бетону ўзведзены стылізаваны сцяг, канец якога злучаецца са стэлай[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Церашчатава, В. В. Помнік камсамольцам Полаччыны / В. В. Церашчатава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. – С. 350.