Помнік на магіле ахвяр фашызму
Помнік на магіле ахвяр фашызму — помнік у вёсцы Асташэва, Віцебская вобласць. Размешчаны ў цэнтры вёскі.
Помнік | |
Помнік на магіле ахвяр фашызму | |
---|---|
55°06′30″ пн. ш. 30°52′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Асташэва |
Дата пабудовы | 1983 год |
Аіпсанне правіць
У магіле пахаваны жыхары, закатаваныя і спаленыя нямецкімі войскамі 30 верасня 1943 года. У 1983 годзе на магіле быў пастаўлены помнік — плоская вертыкальная стэла над стылізаванай двухсхільнай страхой хаты. На франтальнай плоскасці стэлы скульптурная выява ахопленых полымем жанчыны з дзіцем. У завяршэнні — 4 вертыкальныя пілоны, паміж якімі ўмацаваны тры званы. Абапал стэлы — дзве нахіленыя пліты з імёнамі загінуўшых.
Аўтар архітэктурнай кампазіцыі — А. Сцяблецкі.
Літаратура правіць
- Богданов, Д. Огненная сестра Хатыни / Д. Богданов // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2018. — 12 кастр. — С. 6.
- Магіла ахвяр фашызму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 289.