Помнік падпольшчыкам (Віцебск)
Помнік падпольшчыкам (Віцебск) — помнік, усталяваны ў 1968 годзе на Смаленскай плошчы г. Віцебска, дзе ў 1942-43 гадах нацысты пакаралі членаў падпольнай групы Л. Д. Бярозкінай, а таксама іншых удзельнікаў Віцебскага партыйна-камсамольскага падполля (скульптар А. Паўлючук, архітэктар А.Бельскі; граніт, бутавы камень).
Уяўляе 8-метровую прамавугольную стэлу з урэзаным у яе гранітным блокам, крыху ссунутым адносна вертыкальнай восі. Ніжэй блока гарэльефная выява твараў маладзёна і дзяўчыны — зборны вобраз барацьбітоў падполля. На стэле памятны надпіс.
Літаратура правіць
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1